Сталінградскі фронт
Сталінгра́дскі фронт утвораны 12 ліпеня 1942 года на базе палявога ўпраўлення войскаў Паўднёва-Заходняга фронту, у складзе 21-й, 62-й, 63-й і 64-й армій, пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза С. К. Цімашэнкі. Склад фронту
Злучэнні франтавога падпарадкаванняСтралковыя, паветрана-дэсантныя і кавалерыйскія злучэнні
Артылерыйскія і мінамётныя злучэнні
Бранятанкавыя і механізаваныя злучэнні
Інжынерныя войскі
Авіяцыйныя часці
Камандуючы складКамандуючыя
Члены Ваеннага СаветаНачальнікі штаба
Камандуючыя артылерыяй фронту
Дзеянні фронтуПерад Сталінградскім фронтам стаяла задача: абараняючыся ў паласе шырынёй 520 км, спыніць далейшае прасоўванне праціўніка. У пачатковы перыяд абарончых дзеянняў пад Сталінградам праціўнік пераўзыходзіў савецкія войскі па асабоваму складу ў 1,7 разы, у артылерыі і танках у 1,3 разы, па колькасці самалётаў — больш чым у 2 разы. У сувязі з прарывам нямецкімі войскамі савецкага фронту на паўднёва-заходнім накірунку Сталінградскі фронт атрымаў задачу спыніць праціўніка, не дапусціць яго да Волгі, трывала абараняць мяжу па р. Дон. 17 ліпеня 1942 года авангард 6-й нямецкай арміі сустрэўся з перадавымі атрадамі 62-й і 64-й армій, высунутымі на далёкія подступы да Сталінграду. Баі перадавых атрадаў з'явіліся пачаткам Сталінградскай бітвы 1942—1943 гадоў. Пасля 6 дзён баёў на гэтым рубяжы праціўнік вымушаны быў разгарнуць частку галоўных сіл 6-й арміі. Праз два тыдні з каўказскага напрамку на сталінградскі была перенакіравана 4-я нямецкая танкавая армія. У сувязі з узрослай шырынёй паласы абароны (каля 800 км) фронт 7 жніўня 1942 года падзелены на Сталінградскі (21-я, 62-я, 63-я, 4-я танкавая, 16-я паветраная арміі) і Паўднёва-Усходні (51-я, 57-я і 64-я арміі), а 10 жніўня Сталінградскі фронт быў падпарадкаваны камандуючаму войскамі Паўднёва-Усходняга фронту. Дырэктывай ад 28 верасня 1942 года Стаўка ВГК скасавала адзінае камандаванне Паўднёва-Усходняга і Сталінградскага франтоў і 30 верасня 1942 года пераназвала Сталінградскі фронт у Данскі, а Паўднёва-Усходні — у Сталінградскі[4] (28-я, 51-я, 57-я, 62-я, 64-я агульнавайсковыя і 8-я паветраная арміі, а са снежня таксама 5-я ўдарная і 2-я гвардзейская арміі)[5]. 20 лістапада войскі Сталінградскага фронту перайшлі ў контрнаступленне і 23 лістапада ва ўзаемадзеянні з войскамі Паўднёва-3аходняга фронту акружылі 330-тысячную групоўку нямецка-фашысцкіх войскаў у міжрэччы Волгі і Дона. З 12 па 30 снежня яны правялі Кацельнікаўскую аперацыю, у выніку якой адбілі спробу праціўніка дэблакіраваць акружаныя пад Сталінградам войскі і разграмілі яго Кацельнікаўскую групіроўку[5]. 1 студзеня 1943 года Сталінградскі фронт быў ператвораны ў Паўднёвы фронт[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Information related to Сталінградскі фронт |