Забайка́льскі фронт (скарочаныя назвы Заб. Ф, Забфронт) (15 верасня 1941 — 9 кастрычніка 1945) — фронт РСЧА падчас Другой сусветнай вайны. Колькасць Забайкальскага фронту на пачатак вайны складала звыш 600 тыс. чалавек[1].
Гісторыя
Забайкальскі фронт утвораны 15 верасня 1941 года на базе Забайкальскай ваеннай акругі.
У жніўні 1945 войскі фронту прынялі ўдзел у стратэгічнай Маньчжурскай аперацыі на хінгана-мукдэнскім накірунку. Спачатку яны пераадолелі бязводныя стэпы Унутранай Манголіі і прыгранічны ўмацаваны раён на калганскім, даланорскім, салуньскім і хайларскім напрамках. Затым, узаемадзейнічаючы з Мангольскай народна-рэвалюцыйнай арміяй разграмілі японскія войскі (44-я і 30-я арміі 3-га фронту, частка сіл 4-й асобнай арміі Квантунскай арміі, Суйюаньская вайсковая група). Пераадолелі хрыбет Вялікі Хінган і 19 жніўня выйшлі на мяжу Чжанцзякоу (Калган), Чэндэ (Жэхэ), Чыфэн, Шэньян (Мукдзен), Чанчунь і Цыцыкар. Пасля спынення японскай арміяй супраціву войскі фронту займаліся раззбраеннем і прыёмам капітуліруючых войскаў праціўніка.
9 кастрычніка 1945 года Забайкальскі фронт быў расфарміраваны. Палявое ўпраўленне фронту рэарганізавана ў ўпраўленне Забайкальска-Амурскай ваеннай акругі, з уключэннем у яго арміі Забайкальскага фронту. Мангольскія злучэнні і часці конна-механізаванай групы вярнуліся ў склад войскаў Мангольскай Народнай Рэспублікі.
Склад
Першапачаткова:
У наступным уваходзілі:
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны Забайкальскі фронт накіраваў на савецка-германскі фронт 16 дывізій (11 стралковых, кавалерыйскую, тры танкавыя, мотастралковую) і дзве брыгады (стралковую і артылерыйскую). Усяго — каля 300 тыс. чалавек, больш за 2 тыс. гармат і мінамётаў, звыш 1,4 тыс. танкаў.
Камандаванне
Камандуючыя войскамі:
Члены Ваеннага савета:
Начальнікі штаба:
Мемуары
Зноскі