Да лета 1941 года размяшчалася ў Беластоцкім выступе і ўваходзіла ў склад Заходняга фронту. 21 чэрвеня 1941 года ў складзе арміі было ўпраўленне, два (6-ы і 13-ы) механізіраваных (колькасць танкаў — 1 021 і 282 адпаведна), адзін (6-ы) кавалерыйскі і два (1-ы і 5-ы) стралковыя карпусы, адна асобная (155-я) стралковая і адна (9-я) змяшаная авіяцыйная дывізія (409 самалётаў). Усяго ў 10-й арміі было 15 дывізій, у тым ліку стралковых — 6, танкавых — 4, матарызаваных — 2, кавалерыйскіх — 2 і авіяцыйных — 1. Такім чынам 10-я армія была на той момант другой па магутнасці (пасля 9-й) з усіх армій, якія прымалі ўдзел у адбіцці агрэсіі.
Камандуючы 10-й арміяй генерал-маёрК. Дз. Голубеў і начальнік артылерыі арміі генерал-маёр М. М. Барсукоў выйшлі з акружэння ў складзе зводнай групы 86-га Аўгустоўскага памежнага атрада НКУС СССР, у канцы ліпеня Голубеў быў прызначаны камандуючым 13-й арміяй, якая ўдзельнічала ў той момант у бітве пад Смаленскам.
64-ы Замбраўскі УР (цяпер Замбраў, Польшча, камендант — палкоўнік М. А. Берднікаў, начальнік штаба — палкоўнік М. В. Шытаў)
66-ы Асавецкі УР (камендант — палкоўнік С. М. Дролін)
6-я процітанкавая артылерыйская брыгада
124-ы гаўбічны полк РГК
375-ы гаўбічны полк РГК
311-ы гарматны артылерыйскі полк РГК
10-ы інжынерны полк
шэраг асобных часцей
9-я змешаная авіядывізія (камандзір — генерал-маёр C. А. Чарных). Базавалася на аэрадромах Беласток, Сябурчын, Высока-Мазавецке, Далубова, Тарнава. Штаб дывізіі размяшчаўся ў Беластоку. У склад дывізіі ўваходзілі:
41-ы зап (Сябурчын)
124-ы зап
126-ы зап (базаваўся на аэрадроме Далубова (цяпер Dołubowo, Польшча) у 22 км ад мяжы)
129-ы зап (базаваўся на аэрадроме Тарнова (цяпер Tarnowo-Goski, паблізу г. Беластоку, Польшча) у 12 км ад мяжы)
Перад вайной лётчыкі перавучыліся на самалёты МіГ-3. На аэрадромах знаходзіліся і старыя самалёты І-16, І-15 біс. У 41-м зап налічвалася 100 самалётаў МіГ-3 і 19 І-15 біс, у 124-м зап — 78 МіГ-3 і 29 І-16, у 126-м зап — 68 МіГ-3 і 23 І-16, у 129-м зап — 57 МіГ-3 і 61 І-16. Усяго ў 9-й сад налічвалася 435 знішчальнікаў.
З-за напружанай абстаноўкі фарміраванне не было скончана і войскі былі перададзеныя ў іншыя воінскія злучэнні. 17 кастрычніка 1941 г. армія была расфармаваная.
Утворана 1 лістапада 1941 г. на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 21 кастрычніка 1941 г. № 004038 (ЦАМО ф.148а оп.3763. д. 93 л. 77) у Прыволжскай ваеннай акрузе. У склад арміі ўключаліся: 326-я стралковая дывізія — Пенза; 324-я — Пенза; 322-я — Кузнецк; 330-я — Сызрань; 323-я стралковая дывізія — Пятроўск. Акрамя таго, дзве стралковыя брыгады павінны былі прыбыць з Уральскай ваеннай акругі. Штаб арміі разгортваўся ў горадзе Кузнецк. 29 лістапада 1941 года часці гэтай арміі (згодна дырэктывы ад 24 лістапада 1941 года № оп/2995) былі перадыслакаваныя ў наступныя пункты: 328-я стралковая дывізія — Турлатава, Выгарадок; 322-я стралковая дывізія — Рыбнае; 330-я стралковая дывізія — Разань; 323-я стралковая дывізія — Спаск-Разанскі; 326-я стралковая дывізія — Шылаў; 57-я кавалерыйская дывізія — Канін (паўночна-ўсход ад Ряжска); 75-я кавалерыйская дывізія — Разань. Штаб арміі і часці сувязі знаходзіліся ў Шылаве. Уваходзіла ў непасрэднае падпарадкаванне Стаўцы ВГК, пасля перададзена ў падпарадкаванне Заходняму фронту, прымала ўдзел у бітве за Маскву. Далей да жніўня 1943 года вяла абарончыя баі ў раёне Кірава (Калужская вобласць), у жніўні-кастрычніку прымала ўдзел у Смаленскай аперацыі 1943 года.
23 красавіка1944 года армія была расфармаваная на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 19 красавіка 1944 г. На базе упраўлення арміі было створана палявое ўпраўленне 2-га Беларускага фронту, а войскі і займаемая арміяй паласа абароны перададзеныя ў 49-ю армію.
↑ абвАнохин В.А. Быков М.Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное. — М.: Яуза-пресс, 2014. — 944 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.
Літаратура
Десятая армия // Гражданская война в США — Йокота / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1979. — С. 157—158. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).
Михеенков, Сергей. Тайна безымянной высоты. 10-я армия в Московской и Курской битвах. От Серебряных Прудов до Рославля. 1941-1943. — М.: Центрполиграф, 2014. — 318 с. — (Забытые армии. Забытые командармы). — 3 000 экз. — ISBN 978-5-227-05443-2..