Вікікрыніцы (англ.: Wikisource) — свабодная бібліятэка — праект некамерцыйнага фонду «Вікімедыя», які мае мэтай стварэнне пастаянна папаўняемай бібліятэкі свабодна распаўсюджваных тэкстаў на ўсіх магчымых мовах. Абвяшчэнне аб афіцыйным старце праекта адбылося ў дзень заснавання самога Фонду 20 чэрвеня 2003 года.
Аб’ём бягучых матэрыялаў Вікікрыніц
Згодна з данымі, прыведзеных на старонцы статыстыкі праекта[4], на 31 мая 2013 года ў ім мелася 48 моўных раздзелаў. Найбуйнейшымі з іх з’яўляліся:
Рускі раздзел — 251 426 артыкулаў,
Англійскі раздзел — 226 519 артыкулаў,
Французскі раздзел — 100 314 артыкулаў,
Партугальскі раздзел — 88 624 артыкула,
Нямецкі раздзел — 74 001 артыкул.
З іншага боку, паводле даных Мета-вікі[5], на 5 ліпеня 2013 года ў Вікікрыніцах мелася 63 моўных раздзела, і першая пяцёрка раздзелаў выглядала так:
Французскі раздзел — 1 376 760 артыкулаў,
Англійскі раздзел — 956 868 артыкулаў,
Нямецкі раздзел — 303 359 артыкулаў,
Рускі раздзел — 259 120 артыкулаў,
Італьянскі раздзел — 140 339 артыкулаў.
Колькасць артыкулаў не роўная ліку ўнікальных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў Вікікрыніцах. Так, напрыклад, аднаму твору «Дуброўскі» А. С. Пушкіна адпавядае 20 артыкулаў, якія з’яўляюцца 19 главамі аповесці, і адна старонка з’яўляецца зместам.
Крытэрыі значнасці матэрыялаў
Дэкларуецца[6], што Вікікрыніцы прызначаныя для захоўвання:
Тэкстаў, раней ужо апублікаваных аўтарамі. У прыватнасці, Вікікрыніцы не прызначаныя для захоўвання тэкстаў, створаных удзельнікамі Вікікрыніц і не апублікаваных дзе-небудзь яшчэ.
Перакладаў арыгінальных тэкстаў, у тым ліку перакладаў, зробленых удзельнікамі Вікікрыніц.
Гістарычных дакументаў нацыянальнага і міжнароднага маштабу.
Каментарыяў да тэкстаў, у тым ліку, напісаных удзельнікамі Вікікрыніц.
Бібліяграфічных спісаў, якія змяшчаюць працы аўтараў, чые працы захоўваюцца ў Вікікрыніцах.
Вікікрыніцы могуць захоўваць наступныя матэрыялы толькі пры ўмове, што яны з’яўляюцца часткай больш агульнай публікацыі: