Сухапу́тныя во́йскі (СВ) — від узброеных сіл (УС) шматлікіх дзяржаў свету, нароўні з ваенна-марскім флотам (сіламі) і ваенна-паветранымі сіламі (флотам).
У некаторых краінах могуць звацца сухапутнымі сіламі, Арміяй (напрыклад, Армія ЗША[3]). Традыцыйна складаюцца з пяхотных, кавалерыйскіх, артылерыйскіх, матарызаваных і механізаваных падраздзяленняў, частак, злучэнняў і аб’яднанняў. Могуць таксама мець уласныя авіяцыйныя падраздзяленні, званыя Авіяцыяй Сухапутных войскаў або Армейскай авіяцыяй і Войскі ППА.
Сухапутныя войскі — найбольш шматлікі від узброеных сіл любой дзяржавы і менавіта на іх ускладаецца асноўная нагрузка ў любым узброеным канфлікце і вайне.
Роды войскаў
- Пяхота, сучасныя разнавіднасці Мотастралковыя войскі (Беларусь), (Мотапяхотныя войскі (Германія)) — асноўны сродак дастаўкі жывой сілы, да месца выканання задач, аўтамабільная і спецыяльная тэхніка.
- Кавалерыя (конніца)
- Танкавыя войскі (сілы) (бранявыя сілы, рухомыя войскі, механізаваныя войскі, бранетанкавыя войскі)
- Ракетныя войскі і артылерыя
- Сухапутная (вайсковая) ППА
- Армейская авіяцыя (франтавая, тактычная, акруговая, вайсковая)
- Паветрана-дэсантныя войскі (аэрамабільныя войскі (сілы) (Украіна, Казахстан), сілы (войскі) хуткага рэагавання, войскі (сілы) спецыяльнага прызначэння (спецпрызн, СПП) (ЗША)), сучасная разнавіднасць пяхоты, прызначаны для высадкі з паветра ў тыле праціўніка ці для хуткага разгортвання ў геаграфічна аддаленых раёнах — асноўны сродак дастаўкі жывой сілы — авіятэхніка. (могуць быць у складзе ВПС ці самастойным родам у ПС (Расія))
- Армейскі флот
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура