Па дадзеных Міністэрства замежных спраў Беларусі на 2015 год, вернікамі лічаць сябе 58,9 % насельніцтва краіны. З іх 82 % — праваслаўныя, 12 % — каталікі, 6 % — прадстаўнікі іншых канфесій.
Сучасны стан рэлігійных устаноў і рэлігійнасці ў Рэспубліцы Беларусь
Талерантнае прыняцце Беларускай дзяржавай поліканфесіянальнай мадэлі забяспечвае роўныя правы заходняй і ўсходняй традыцыям, дае магчымасць захавання міру і стабільнасці на беларускай зямлі. Статус рэлігіі ў грамадстве павышаецца, фарміруецца новы сацыяльны светапогляд на аснове агульначалавечых каштоўнасцей.
Міжканфесіянальнай згодзе садзейнічае Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, які падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь (апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей створаны ў маі 2006 на базе Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь).
Паводле даследаванняў беларускіх сацыёлагаў 1997 года, абсалютная большасць рэспандэнтаў-вернікаў лічыць сябе: праваслаўнымі (77,4 %), каталікамі (10,4 %), пратэстантамі (0,5 %).
У 2011 годзе паводле звестак Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ІАЦ) апытанне насельніцтва краіны паказала, што 93,5% рэспандэнтаў аднеслі сябе да той ці іншай рэлігіі, з іх:
81% — праваслаўныя (каля 75% ад агульнай колькасці насельніцтва);
10,5% — каталікі (каля 9% ад агульнай колькасці);
2% — іншыя рэлігіі.
Звесткі справаздачы адзначылі двухразовае павелічэнне колькасці рэлігійных людзей за год адносна папярэдняй афіцыйнай спаваздачы і ўпершыню амаль супалі з вынікам альтэрнатыўнага апытання НІСЭПД у 2009 годзе.
Агульная колькасць вернікаў у постсавецкі перыяд вырасла. У 1987 годзе яна складала ўсяго 15% насельніцтва[2]. Паводле даных Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі ў 1990 г. дзель вернікаў у насельніцтве дасягнула 30%. Па выніках праведзенага ў 1997 апытання 49,4% насельніцтва абралі варыянт «Так, я веру ў Бога»[3]. У 2007 годзе паводле звестак Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей РБ каля 50% грамадзян адносілі сябе да той ці іншай рэлігіі, з іх:
80% — праваслаўныя (каля 40% ад агульнай колькасці насельніцтва)
Праваслаўная царква з’яўляецца самай вялікай канфесіяй на тэрыторыі Беларусі. Па колькасці суполак і вернікаў сярод іншых рэлігійных аб’яднанняў яна займае першае месца. На 1 студзеня 2004 г. БПЦ аб’ядноўвала 1290 суполак, 10 епархій (у снежні таго ж году з’явілася адзінаццатая), 21 манастыр, 17 брацтваў, 9 сястрынстваў (у 2003 г. дзейнічала 1040 і будавалася 144 праваслаўныя храмы). У рэлігійных арганізацыях працуе больш за 1250 праваслаўных святароў. У Жыровічах дзейнічюць духоўная семінарыя, духоўная акадэмія, школа рэгентаў і званароў, вучылішча па падрыхтоўцы псаломшчыкаў. Узначальвае БПЦ мітрапаліт мінскі і слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.
Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі таксама адносіцца да традыцыйных і з’яўляецца адной з буйнейшых па колькасці вернікаў і суполак. У 1991 аднавілася дзейнасць старой Пінскай дыяцэзіі (рымска-каталіцкай епархіі), якая цяпер існуе ў межах Гомельскай і Брэсцкай абласцей, а акрамя таго былі ўтвораны новыя царкоўна-адміністрацыйныя адзінкі — Гродзенская дыяцэзія (у межах Гродзенскай вобласці) і Мінска-Магілёўская архідыяцэзія-метраполія (у межах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей) з падпарадкаваннем апошняй астатніх дыяцэзій на тэрыторыі рэспублікі. Першым мітрапалітам новай мітраполіі стаў кардынал Казімір Свёнтак. У 1999 была ўтворана асобная Віцебская дыяцэзія (у межах Віцебскай вобласці). У тым жа 1999 годзе ў Беларусі створана Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў, у якую ўвайшлі каталіцкія біскупы краіны на чале з Казімірам Свёнтакам. На 1 студзеня 2004 у Рэспубліцы Беларусь былі 4 епархіі, 432 прыходы, 9 місій, 8 манаскіх суполак(кляштараў), 3 дабраахвотныя таварыствы «Карытас» і 2 вышэйшыя духоўныя семінарыі. Прыходы абслугоўваюць 332 святары (у тым ліку, 192 — замежныя грамадзяне). З чэрвеня 2006 Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію ўзначальваў Апостальскі адміністратар Антоній Дзям’янка, а старшынёю Канферэнцыі з’яўляўся ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. З канца 2007 Рымска-каталіцкую царкву на Беларусі ўзначальвае архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч (прызначаны 21 верасня, 10 лістапада адбылося кананічнае ўступленне на пасаду).
Як частка Каталіцкай Царквы ў Беларусі ў 1990-ыя гады аднавіла сваю дзейнасць таксама і грэка-каталіцкая супольнасць. Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква налічвае сёння 13 афіцыйна зарэгістрафаных парафій і яшчэ 7 парафій знаходзіцца ў працэсе рэгістрацыі. Парафіі БГКЦ аб’яднаныя ў 2 дэканаты (протапрасвітараты): Цэнтральна-Заходні протапрасвітарат імя святамучаніка Мікалая Чарнецкага і Усходні протапрасвітарат імя Св. Язафата. БГКЦ сёння наўпрост падпарадкавана Рымскаму Апостальсаму Пасаду. Апеку над католікамі візантыйскага абраду ў Беларусі ажыццяўляе Апостальскі Візітатар «ad nutum Sanctae sedis» для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Душпастырскую апеку вернікам візантыйскага абраду аказваюць 14 святароў і 4 дыяканы.
3 канца 1980-х г. на Беларусі сталі стварацца суполкі вернікаў-уніятаў (пераважна з інтэлігенцыі). 11 сакавіка1989 у Мінску ў Кальварыйскім касцёле а. Аляксандр Надсан адслужыў першую за 150 гадоў пасля 1839 г. публічную каталіцкую службу ў візантыйскім абрадзе (па-беларуску). Першая пасля вайны грэка-каталіцкая парафія ў Мінску ўтварылася ў верасні 1990 г. У 1994 г. Ватыкан афіцыйна зацвердзіў для беларускіх уніятаў беларускамоўную версію літургічных тэкстаў.
На чэрвень 2009 г. Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква мела 20 парафій (зарэгістраваных з іх — 15)[8] (у тым ліку 4 — у Мінску, 2 — у Віцебску), яшчэ шэраг чакалі рэгістрацыі.
На 1 студзеня 2004 г. у Рэспубліцы Беларусь былі 34 стараабрадніцкія суполкі, з якіх 18 — у Віцебскай вобласці. З іх 1 прыход належыць РПСЦ (Свята-Іллінская царква ў Гомелі) (на 2003 год).
Існуе адна суполка Свяшчэнніцкага брацтва Св. Пія X (католікі-традыцыяналісты) (у Мінску).
Арх. Аф. Мартос. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни / Арх. Аф. Мартос. Репринт. Минск, 1990.
Баптизм и баптисты / под ред. Е. С. Прокошиной, М. Я. Ленсу. Минск, 1969.
Беларусы : энцыклапедыя : у 10 т. / І. У. Чаквін [і інш.]. Мінск, 2007. Т. 10: Славянскія этнакультурныя традыцыі.
Верашчагіна, А. У. Гісторыя канфесій у Беларусі : мінулае і сучаснасць / А. У. Верашчагіна, А. В. Гурко. Мінск, 2000.
Верашчагіна, А. У. Хрысціянскія святы на Беларусі : дапам. для настаўнікаў гісторыі і выкладчыкаў курса «Рэлігіязнаўства» / А. У. Верашчагіна. Мінск, 2005.
Гарбацкі, А. А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII — пачатку XX ст. / А. А. Гарбацкі. Брэст, 1999.
Гурко, А. В. Новые религии в Республике Беларусь : генезис, эволюция, последователи / А. В. Гурко. Минск, 2006.
Думін, С. У. Беларускія татары : мінулае і сучаснасць / С. У. Думін, І. Б. Канапацкі. Мінск, 1993.
История евангельских христиан-баптистов в СССР. М., 1989.
Канфесіі на Беларусі (к. XVIII—XX ст.) / В. В. Грыгор’ева [і інш.]; навук. рэд. У. І. Навіцкі. Мінск, 1998.
Короткая, Т. Н. Старообрядчество в Белоруссии / Т. Н. Короткая, Е. С. Прокошина, А. А. Чудникова. Минск, 1992.
Мельнікаў, А. А. Кірыл, епіскап Тураўскі : Жыццё. Спадчына. Светапогляд / А. А. Мельнікаў. Мінск, 2000.
Никольский, Н. М. История русской церкви / Н. М. Никольский. М., 1985.
Падокшын, С. А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура : (Філасофска-гістарычны аналіз) / С. А. Падокшын. Мінск, 1998.
Поспеловский, Д. В. Русская Православная Церковь в XX веке / Д. В. Поспеловский. М., 1995.
Пучков, П. И. К вопросу о классификации религий / П. И. Пучков // Этнос и религия : сборник / отв. ред.-сост. Б. Р. Логашова. М., 1998. С. 7—47.
Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. Мінск, 2001.
Скир, А. Еврейская духовная культура в Беларуси / А. Скир. Минск, 1995.
Токарев, С. А. Религиозные верования восточнославянских народов XIX — нач. XX вв. / С. А. Токарев. М.; Л., 1957.
Туронак, Ю. Фарміраванне сеткі рыма-каталіцкіх парафій на Беларусі ў 1387—1781 гадах / Ю. Туронак // Наша вера. 1995. № 1.
Уния в документах : сборник / сост. В. А. Теплова, З. И. Зуева. Минск, 1997.
Федосик, В. А. В сладкогласии песнопений литургии / В. А. Федосик. Минск, 1985.
Чаквін, І. У. Фарміраванне канфесій і іх эвалюцыя / І. У. Чаквін // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мінск, 2000. С. 59—68.
Чарота, І. А. Беларуская мова і Царква / І. А. Чарота. Мінск, 2000.
Этноконфессиональные процессы в Беларуси и формирование патриотизма / А. С. Майхрович [и др.]. 2-е изд. Минск, 2004.
Яскевіч, А. А. Падзвіжнікі і іх святыні : Духоўная культура старажытнай Беларусі / А. А. Яскевіч. Мінск, 2001.