Гро́дзенская дыяцэ́зія — каталіцкая дыяцэзія (епархія) ў Беларусі. Утворана 13 красавіка1991, уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Займае тэрыторыю Гродзенскай вобласці. Цэнтр у Гродне. Аб’ядноўвае Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, два Гродзенскіх (Усход і Захад), Дзятлаўскі, Іўеўскі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Радунскі, Сапоцкінскі, Смаргонскі, Слонімскі і Шчучынскі дэканаты. Да дыяцэзіі адносіцца Гродзенская семінарыя.
Гісторыя
Гродзенская дыяцэзія была заснавана ПапамЯнам Паўлам II 13 красавіка 1991 года. У Буле «Qui Operam» Пантыфік адзначае: «На вечную памяць перадаём гэтую справу, каб у Саюзе Савецкіх Рэспублік быў адноўлены каталіцкі Касцёл, для духоўнай карысці супольнасці католікоў лацінскага абраду, што пражываюць у Гродзенскай акрузе ў Рэспубліцы Беларусь».
Катэдрай біскупа стаў гродзенскі касцёл св. Францішка Ксаверыя, які 17 сакавіка 1991 года была ўзведзена ў ранг малой базілікі.
У 1991 годзе ў яе склад увайшло 119 парафій, якія належалі да даваеннай Віленскай архідыяцэзіі, 4 парафіі — да Пінскай дыяцэзіі і 7 парафій — да Ломжынскай. У межах новай дыяцэзіі аказалася каля 900 тысяч жыхароў, з якіх каля паловы дэкларавалі сваю прыналежнасць да каталіцкага Касцёла.
З 1993 года парафіі дыяцэзіі, паводле праекта кс. праф. Тадэвуша Крахеля, былі аб’яднаны ў 15 дэканатаў, а з 1997 года — у 16. Беручы пад увагу аддаленыя тэрыторыі некаторых парафій і дэканатаў ад сталіцы дыяцэзіі, біскуп заснаваў у 2007 годзе 2 душпастырскія акругі дыяцэзіі: Гродзенскую і Лідскую.