Геро́й Белару́сі — найвышэйшая ступень адрознення ў Рэспубліцы Беларусь за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам. Прысвойваецца толькі адзін раз.
Героям Беларусі уручаецца знак асаблівай адзнакі — медаль Героя Беларусі[1]. Гэта адзіная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь, якая носіцца толькі цалкам: нашэнне асобна стужкі (на планцы) недапушчальнае.
Гісторыя
Званне было Заснавана Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3726-XII ад 13 красавіка 1995 года[2]. Затым дадзеная Пастанова заменена Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З[1].
Беларуская ўзнагародная сістэма стала лагічным працягам узнагароднай сістэмы СССР. Званне «Герой Беларусі» аналагічнае званню «Герой Савецкага Саюза». Асноўнае адрозненне заключаецца ў тым, што званне Героя Савецкага Саюза прысвойвалася ў асноўным за здзяйсненне подзвігу або выдатныя заслугі падчас баявых дзеянняў, тады як званне «Герой Беларусі» прысвойваецца ў тым ліку і за дасягненні ў эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах[3][4]. Такім чынам, калі працягваць аналогію з узнагароднай сістэмай СССР, можна зрабіць выснову, што званне «Герой Беларусі» як бы аб’ядноўвае ў сабе званні «Герой Савецкага Саюза» і «Герой Сацыялістычнай Працы».
Упершыню званне было прысвоена (пасмяротна) у 1996 годзе падпалкоўніку авіяцыі Уладзіміру Карвату, які адвёў падаючы самалёт ад вёскі. На дадзены момант званне Героя Беларусі было нададзена 14 асобам[5].
Медаль
Медаль уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі шматграннымі прамянямі на знешнім баку, упісаную ў круг дыяметрам 33 міліметра. Адваротны бок медаля мае гладкую паверхню, пасярэдзіне знаходзіцца нумар медаля.
Медаль праз вушка і кальцо злучаецца з прамавугольнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка абцягнутая муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай з правага краю.
Медаль і калодка вырабляюцца з золата 585-й пробы на ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь»[6], іх вага складае 19 грам[7].
Раней, паводле Указу Прэзідэнта ад 15 студзеня 1996 г. № 26, і да Указу ад 6 верасня1999 г. № 516 пры вырабе медаля на ўнутраных тупых вуглах зоркі прадугледжвалася размяшчэнне ў радыяльных кірунках стралападобных ўставак з штучнага рубіну. Калодка была трапецыяпадобнай з пазалочанага срэбра.
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджанне
Падрабязна працэс прысваення звання і ўзнагароджання разгледжаны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Па закону, кожны калектыў работнікаў, а таксама дзяржаўныя органы ўсіх узроўняў і кіруючыя органы грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь маюць права распачаць хадайніцтва аб прысваенні звання. На кожную асобу, што прадстаўляецца да ўзнагароджання, у калектыве работнікаў пасля папярэдняга абмеркавання кандыдатуры на сходзе складаецца ўзнагародны ліст, у якім выкладаюцца дадзеныя пра асобу кандыдата і яго заслугі. Дадзены ўзнагародны ліст спачатку падпісваецца кіраўніком арганізацыі, да якой належыць калектыў, а затым кіраўнікамі вышэйстаячых арганізацый.
Хадайніцтва аб узнагароджанні калектывы работнікаў накіроўваюць на ўзгадненне ў адпаведны мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, затым адпаведна ў абласны або Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Узгодненыя хадайніцтвы накіроўваюцца па падпарадкаванасці ў адпаведныя міністэрствы, іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, кіруючыя органы грамадскіх аб’яднанняў, у якіх разглядаюцца калегіяльнымі органамі гэтых арганізацый.
Пасля разгляду хадайніцтва калегіяльнымі органамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання альбо грамадскіх арганізацый хадайніцтва накіроўваецца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Прысваенне звання «Герой Беларусі» ажыццяўляецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Уручэнне медалі Героя Беларусі ажыццяўляецца, як правіла, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь альбо, па яго даручэнні, іншымі службовымі асобамі, спіс якіх усталяваны ў артыкуле 65 Закона[1]. Уручэнне праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы не пазней, чым праз два месяцы з дня падпісання ўказа[1].
Узнагароджанні
Згодна з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», званне можа быць прысвоена не толькі грамадзянам рэспублікі, але і замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства[1]. На сённяшні дзень званне было прысвоена толькі грамадзянам Беларусі. Прысвоена гэтае званне можа быць і пасмяротна. У гэтым выпадку дзяржузнагарода і дакументы да яе перадаюцца спадкаемцам узнагароджанага, які пайшоў з жыцця, але насіць яго яны не маюць права[5].
камандзір вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, маёр
лётчык вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, лейтэнант
Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 1995 года № 3599-XII «Аб статусе Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы»[18].
Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 239-З «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян»[19].
Бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах лекараў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў (Глава 2, артыкул 10);
Бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства і права на бясплатнае забеспячэнне іншымі тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным рэестрам тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі (Глава 2, артыкул 11). Дадзены рэестр зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2007 г. № 1772[21];
Атрыманне грашовай дапамогі на аздараўленне альбо, замест грашовай дапамогі, на пазачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне (Глава 2, артыкул 12). Грашовая дапамога, яе памеры і ўмовы яе атрымання рэгулююцца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2008 № 146[22];
Бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксі) незалежна ад месца жыхарства, а для пражываючых у сельскай мясцовасці — таксама на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін у межах адміністрацыйнага раёна па месцы жыхарства (Глава 3, артыкул 13);
Бясплатны праезд на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі) (Глава 3, артыкул 14);
Бясплатны праезд (па талонах, якія выдаюцца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь) адзін раз у год (туды і назад) на ўнутраных лініях воднага, паветранага, аўтамабільнага пасажырскага транспарту агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін або ў пасажырскіх цягніках ці вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ва ўнутрырэспубліканскім паведамленні (Глава 3, артыкул 15);
Вызваленне ад платы і (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы займаемага жылога памяшкання (Глава 4, артыкул 16);
Вызваленне ад платы за камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыя, газ, электрычная і цеплавая энергія, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне ліфтамі) па ўстаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тарыфах у межах зацверджаных нормаў спажывання, а для пражываючых у дамах без цэнтральнага ацяплення — ад платы за паліва, якое набываецца ў межах нормаў, устаноўленых для продажу насельніцтву Беларусі (Глава 4, артыкул 16);
Першачарговая аднаразовая бясплатная ўстаноўка кватэрнага тэлефона пры працягласці абаненцкай лініі не больш за 500 метраў (Глава 4, артыкул 17);
Бясплатнае карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя міжгародніх і міжнародных размоў) (Глава 4, артыкул 18);
Нашэнне
Згодна з артыкулам 5 Закона № 288-З, медаль Героя Беларусі носіцца на левым баку грудзей над ордэнамі і медалямі. Медаль заўсёды носіцца цалкам, нашэнне толькі стужкі недапушчальнае: у такіх выпадках носіцца муляж медаля (з пазначэннем нумара і літарам «М» на адваротным баку). Згодна з артыкулам 69 таго ж Закона, пры наяўнасці ў асобы дзяржаўных узнагарод СССР, БССР, узнагароды СССР, БССР і замежных дзяржаў размяшчаюцца пасля медаля Героя Беларусі. Замест ордэнаў і медалёў Рэспублікі Беларусь узнагароджаныя могуць насіць сімвалы дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь, узоры і парадак нашэння якіх устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[23].
У культуры
Медаль Героя Беларусі была намаляваная на паштовай марцы, прысвечанай трохгоддзю смерці падпалкоўніка авіяцыі Уладзіміра Мікалаевіча Карвата. Па праекце архітэктара В. Валынца, на марцы наміналам 25 000 рублёў намаляваны медаль у левай частцы і фатаграфія падпалкоўніка Карвата на правай. Пад медалём белым колерам напісана: «Герой Беларусі, Уладзімір Мікалаевіч Карват, (28.11.1958-23.05.1996)». Марку было выдадзена 12 чэрвеня1999 года накладам 90 000 марак[24].
28 жніўня2008 года Белпошта выпусціла серыю марак пад назвай «Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь» наміналам 1000 рублёў. На адной з іх на белым фоне намаляваны медаль «Герой Беларусі». Дызайнеры Іван Лукін і Алег Гайко. Памер 29,6 × 52 мм. Наклад 35000 марак[25].
У снежні 2009 года тэлевізійны канал СТБ выпусціў фільм «Героі Беларусі. Фільм сёмы». У фільме распавядаецца пра Герояў Беларусі, а таксама пра тэхналогіі і асаблівасці вытворчасці медалёў[26].
Исаева И.К. Награды Республики Беларусь. — Мн.: Беларусь, 2007. — 120 с.
Сымон Барыс Героі Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. — Мінск: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускае таварыства «Веды», 2008. — № 4. — С. 54—55.
Герои Беларуси Минской области(руск.)(недаступная спасылка). Минский областной исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 26 лютага 2010.