Часам трапецыя вызначаецца як чатырохвугольнік, у якога пара процілеглых бакоў паралельна (пра іншую не ўдакладняецца), у гэтым выпадку паралелаграм з’яўляецца прыватным выпадкам трапецыі.
Звязаныя вызначэнні
Элементы трапецыі
Паралельныя бакі называюцца асновамі трапецыі.
Два іншыя бакі называюцца бакавымі.
Адрэзак, які злучае сярэдзіны бакавых бакоў, называецца сярэдняй лініяй трапецыі.
Адлегласць паміж асновамі называецца вышынёй трапецыі.
Віды трапецый
Трапецыя, у якой бакавыя бакі роўныя, называецца раўнабокай.
Трапецыя, адзін з вуглоў якой прамы, называецца прамавугольнай.
Уласцівасці
Сярэдняя лінія трапецыі паралельна асновам і роўная іх паўсуме.
(Агульная тэарэма Фалеса). Паралельныя прамыя, якія перасякаюць бакі вугла, адсякаюць ад бакоў вугла прапарцыйныя адрэзкі.
У роўнабакай трапецыі вуглы пры любой аснове роўныя.
Трапе́цыя // Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В. Бернік. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — С. 341. — 496 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-458-059-8.
Руска-беларускі матэматычны слоўнік: [больш за 630 слоў і словазлучэнняў] / Лабачэня, Г. Я., Шчыракоў, А. М.; Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага — Мн.: МДПІ, 1993. — С. 18. — 21 с. ; 20 см. — 100 экз.
Трапе́ция // Толковый словарь математических терминов : (Около 1800 терминов) : [Пособие для учителей] (руск.) / О. В. Мантуров, Ю. К. Солнцев, Ю. И. Соркин, Н. Г. Федин ; под ред. проф. В. А. Диткина. — М.: Просвещение, 1965. — С. 459—460. — 539 с. — 102 000 экз.