Захо́дняя во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1917—1918 гг.
Гісторыя
Заходняя вобласць утворана паводле пастановы Усерасійскай нарады Саветаў (сакавік 1917 г.) на з'ездзе Саветаў Мінскай, Віленскай і Магілёўскай губерняў у чэрвені 1917 г. як часовае аб'яднанне губерняў з мэтай цэнтралізаваць кіраўніцтва мясцовымі Саветамі. Цэнтр — Мінск. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Заходняя вобласць стала адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай у складзе Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. У сувязі з акупацыяй большай часткі Беларусі нямецкімі войскамі (люты 1918 г.) цэнтр вобласці перанесены ў Смаленск. Паводле пастановы II-га з'езда Саветаў Заходняй вобласці (10 — 14 красавіка 1918) у склад Заходняй вобласці ўключана Смаленская губерня. У верасні 1918 г. перайменавана ў Заходнюю камуну.
Заходняя вобласць // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 425. — ISBN 985-11-0041-2.