Полацкае княжанне

Гістарычная дзяржава
Крывіцкае княжанне (правадырства)
< 
 >
VIIІ — X стст.

Сталіца Полацк
Мова(ы) полацка-смаленскі дыялект
Рэлігія політэізм
Насельніцтва Культура полацка-смаленскіх доўгіх курганоў
Форма кіравання правадырства

Полацкае княжанне (паводле саг — Палтэск'я[1][2]) , або Крывіцкае княжанне (правадырства), або Вялікая Крывія[3] — дадзяржаўнае этнапалітычнае аб’яднанне полацкіх крывічоў, якое папярэднічала Полацкаму княству.

Гісторыя

Фарміраванне правадырства


Першапачатковыя славянскія летапісі аднагалосна цьвердзяць, што славяне перасяліліся на ўсходна-эўрапэйскую раўніну з берагоў Дунаю. Пацвярджае гэта архэолёгія і этнаграфія мясцовасцяў. Лелевэль прыводзіць больш шасьцідзесяці геаграфічных імён з-над Дунаю, сходных з такімі-ж імёнамі ў усходніх славян. Дагэтуль некаторыя беларускія рэкі маюць назвы: Дунай, Задункі і г.д[4]. Аздобы на рэчах, знаходжаных ў прыдунайскіх магілах бронзавага веку, пацьвярджаюць еднасьць культуры з жыхарамі, падобнага-ж тыпу магільнікаў, з абшару паміж Прыпяцьцю і Дзвіной, Дняпром і Нёманам. Петр Кёпен і Іаахім Лялевель выводзяць назву крывічоў ад дунайскага (фракійскага) народу - кробізаў, або кровічаў і лічаць крывічоў іх нашчадкамі[3].

Таксама акрамя славянскіх есць яшчэ гістарычныя даныя аб перасяленьні кровічіаў з-над Дунаю, захаваўшыяся ў летапісах Старажытнага Рыму. У першым стагодзьдзі хрысціянскай эры, на берагох Дуная існавала Дака-Гецкая дзяржава якая доўгі час вяла змаганне з Рымскай імперыяй. Цар дакаў Дэцэбал, будучы акружан рымскім імператарам Траянам ва ўласнай сталіцы, спаліў сябе дабравольна на груду, каб не трапіць ў рукі сваіх ворагаў.

« «Дакія паняволена, Дакія абернута ў Рымскую правінцыю, аднак ня зысціліся надзеі рымлянаў! Яны пабачылі відовішча, якому ня было падобнага: Дака-Гэты, народ ратайскі, які жыў у вёсках і гарадох, ня жадаючы паддаваца рымскаму паняволяннню, спрамогся на нязвычайны чын, векапомны прыклад любові да незалежнасьці народнай: кінуў вельмі старую зямлю бацькоў сваіх, і рушыў на другі бераг Дунаю»[5] »

Далей рымскія пісьменнікі разрожніваюць две Дакіі - старую, ці Траянаву, якая асталася пустой, бязлюднай, куды прышлося сьцягаць Рымлянам перасяленцаў са ўсіх канцоў сваей дзяржавы, і новую, дакі пакіравалі сваё перасяленне да Днестру і Бугу, a затым павярнулі далей на ўсход - да Дняпра і Заходняй Дзвіны. З географаў Марына[ru] Пталемэя і, асабліва, з рымскага падарожніка «Пэнтынгерскіх табліц 210 г.» вядома, што па цячэнню Дняпра, ў цяперашняй Магілёўскай вобласці, ад суток Іпуці з Дняпром, ўніз, да суток Уці 3 Сожам - жыў народ - Дака-Гета-Пар'яны. Пад літоўскай назвай «Gudai» захавалася да нашых дзён старая назва Гетаў, які выйшаў з-над Дунаю і аселі паміж Дзвіною і Прыпяццю, Дняпром і Нёманам у першыя стагоддзі нашай эры[4].

Магчыма, нейкую сувязь маюць «Геты» з «Гаўрамі» якія згадваюцца ў Дзядах. Такое-ж імя насіла сабака князя Бая[4].

Княжанне

Валі, бог у германа-скандынаўскай міфалогіі, які атаясамліваецца з князем Баем.

У міфалагічных і радаводах паданнях беларусаў, нашчадкаў крывічоў-палачан згадваецца князь Бай. У міфе аб стварэнні свету Бай з'яўляецца першым чалавекам. Адзін з сыноў Бая, Белаполь, – продак беларусаў. Гіганцкія сабакі бацькі - Стаўра і Гаўра - дапамагаюць Белапалю вызначыць межы сваіх уладанняў, прарыў ракі Дзвіну і Дняпро[6]. У дацкай хроніцы Саксона Граматыка дзейнічае «рутэнскі» князь Бай, атаясамлены са скандынаўскім богам Валі, сынам Одзіна і Рынды (апошняя пераасэнсавана Саксонам Граматыкам як «рутэнская князёўна»). Паданне прымеркавана да вядомага на Русі кургана загінуўшага ў бітве Бая.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі, існавала дзяржава крывічоў, якая ў пазьнейшыя часы распалася на некалькі цэнтраў (Смаленск, Полацк, Тураў), істнаваўшых далей пад тым самым імем[4].

На V—VII стст. прыпаў пік славянскай каланізацыі сярэдняй і паўночнай Беларусі. Паводле археалагічных даных, Полацк узнік у ІХ ст. на месцы былога банцараўскага гарадзішча як адзін з цэнтраў крывічоў. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», крывічы, як і дрыгавічы, мелі сваё «княжанне» і «князёў» (правадыроў), але іх імёнаў не згадвае. Полацак быў адной з найстарэйшых крывіцкіх калоній, і аднім з палітычных цэнтраў крывічоў[7].

Крывічы, верагодна, былі самым шматлікім усходнеславянскім племем. Пра гэта сведчыць тая вялікая прастора, на якой яны рассяліліся, а менавіта: ад верхняга (а магчыма, і сярэдняга) Панямоння да Кастрамскога Паволжа, ад Пскоўскага возера да верхняга Сожа і Дзясны». Паводле ідэі такіх дзеячоў як Вацлаў Ластоўскі, Мікола Ермаловіч, да стварэння Полацкага княства існавала Вялікая Крывія — ад Заходняй Бярэзіны да ракі Дзітвы на поўдні і да Віліі на поўначы, уключаючы мясціны, дзе пазней выраслі Крэва і Вільня і дзе сканцэнтраваныя крывіцкія тапонімы[3].

Вайна з гунамі

Тыдрэк Бернскі пераканаў Атылу пачаць вайну супраць уладара Русі Вальдзімара. Атыла сабраў 20 тысяч рыцараў і іншае войска, і пайшоў на Русіланд і Пуліналанд, спальваючы крэпасці і замкі. Прыйшоўшы да Полацка, яны сутыкнуліся з моцнымі ўмацаваннямі. Атыла падзяліў войска на тры часткі і пачаў аблогу, якая працягвалася тры месяцы. У рэшце рэшт, пасля моцнага штурму, гуны ўзялі горад, зраўнялі яго з зямлёй і ўзялі шмат здабычы. Паводле Сагі аб Тыдрыке Бернскім, падчас Пахода гунаў на Русь Аблога Полацка з'яўлялася рашаючай часткай вайны. Пасля перамогі Атыла над Вальдзімарам, прызначаны ўладарыць Русіландам і Палціскі быў прызначаны смаленскі князь Іран[2].

Вайна з данамі

Паводле Саксона Граматыка, легендарны кароль Даніі Фродзі I, пасля перамогі над конунгам Русі Транно, направіўся ў Палціскі. Фродзі зразумеў, што сілай узяць горад не атрымаецца. Тады ён вырашыў звярнуцца да хітрасці: распаўсюдзіў слых наконт сваёй смерці і нават арганізаваў уласнае пахаванне, сам пры гэтым таемна хаваўся з невялікай колькасцю давераных паплечнікаў. Конунг Веспасій, даведаўшыся пра ўяўную смерць варожага правадыра, прыслабіў пільнасць і абарону горада. Фродзі скарыстаўся бестурботнасцю русаў, пракраўся ў горад са сваімі людзьмі, забіў Веспасія падчас балю і авалодаў горадам[2].

«Пераканаўшыся, што сілай горада не перамагчы, ён пайшоў на хітрасць. Пры невялікай колькасці сведкаў ён адправіўся ў таемнае мес ца і загадаў паўсюль абвясціць, што ён памёр, каб тым самым усыпіць ворага. Дзеля пераканаўчасці быў здзейснены абрад пахавання і насы паны пахавальны курган. Да таго ж воіны, свядома паказваючы сму так, прайшлі ў працэсіі за нібыта памерлым правадыром. Пачуўшы пра гэта, кароль горада Веспасій, які ўжо амаль атрымаў перамогу, так нядбайна паставіўся да абароны, што, даўшы магчымасць ворагам ўварвацца ў горад, быў забіты сярод гульняў і забаваў»[1]

Існуе вялікая спакуса атаясаміць эпічныя падзей «Гісторыі данаў» з нейкімі рэальнымі выправамі ў Паўночнай Еўропе. Тым больш, што пад Палтэск’ю Фродзі апынаецца ў выніку паходу ва Усходнюю Балтыю, нават прыводзіцца магчымая дата такога паходу – выправа данаў у 853 г. на куршаў.

Падчас уладарства Палтэса, Полацкае княжанне было незалежнай дзяржавай полацкіх крывічоў[7]. Насельніцтва належала да археалагічнай культуры полацка-смаленскіх доўгіх курганоў.

У другой палове Х ст. правадырства крывічоў перарасло ў раннефеадальную дзяржаву — Полацкую зямлю.

Структура княжання

Княжанне складалася з галоўнага горада, у якім сядзеў князь-правадыр з дружынай, і падуладных князю тэрыторый.

Паводле Міколы Ермаловіча, княжанні фарміраваліся з племянных саюзаў і былі протадзяржаўнымі аб’яднаннямі, якія папярэднічалі сапраўдным дзяржаўным утварэнням — княствам.

Князі

Пра князёў крывіцкага княжання нічога не вядома ў стражытнарускіх летапісах, але ў скандынаўскіх сагах згадваюцца некалькі князеў (конунгаў).

  • Бай — рутэнскі князь, родапачынальнік беларускіх плямёнаў, адно з бажаствоў замагільнага свету старажытных крывічоў.
  • Вальдзімар — князь Полацка (у сазе Палціскі), які згадваецца ў Сазе пра Тыдрэка Бернскага.
  • Іран — легендарны конунг Смаленска (Smálenzkju), брат конунга Вальдзімара, пасля смерці якога быў прызначаны Атылам конунгам Русі і Полацка.
  • Веспасій — князь Полацка (у сазе Палціскі), які згадваецца Саксонам Граматыкам у сувязі з паходам дацкага караля Фрода І у Падзвінне.
  • Палтэс — князь Полацка (у сазе Палтэск’юбарга), які згадваецца ў Сазе пра Ода Стралу.

Гл. таксама

Літаратура

  • Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч.— Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.; іл.
  • Дз. У. Дук. Полацкае гарадзішча. (ст. 201 у зборніку: Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 2 том. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі. Полацк, 2011.

Зноскі

  1. а б Саксон Граматык. Дзеі данаў. Кніга II.
  2. а б в Дзярновіч А. І.. Палтэск'я - паўночная Троя: вобраз Полацка ў скандынаўскіх крыніцах ХІ-ХІІІ стст.. pawet.net. Праверана 23 студзеня 2025.
  3. а б в Уладзімір Арлоў. Таямніцы Полацкай гісторыі.
  4. а б в г Вацлаў Ластоўскі. Аб найменьнях - 'Гуды', - 'Крывічы', - 'Русь' // Спадчына № 1 - 1991. С. 85-91.. pawet.net. Праверана 23 студзеня 2025.
  5. Турчыновіч. Обзор Исторіи Белоруссіи, СПБ. 1857.
  6. Кривичи. Сергей Алексеев. Славянская Европа V–VIII веков.. historylib.org. Праверана 23 студзеня 2025.
  7. а б Вацлаў Ластоўскі. Нарысы з Беларускай гісторыі.