Удзел Беларусі на «Еўрабачанні» нельга назваць паспяховым, за 16 гадоў удзелу краіна змагла прайсці ў фінал толькі 6 разоў: у 2007, 2010, 2013, 2014, 2017 і 2019 гадах. Пры гэтым у топ-10 у фінале краіна патрапіла толькі аднойчы, у 2007 годзе. Тады краіну прадстаўляў Дзмітрый Калдун з песняй «Work your magic». Яму ўдалося выйсці ў фінал і заваяваць 6-е месца. Гэты вынік стаў найлепшым за ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе.
У сакавіку 2021 краіна была дыскваліфікавана з конкурса з-за таго, што песня абраных прадстаўнікоў, гурта Галасы ЗМеста[ru]«Я научу тебя» мела палітычны падтэкст. Такім чынам краіна ўпершыню за 17 гадоў удзелу ў конкурсе (з улікам адмененага конкурса 2020 года), яго прапусціла.
За 16 гадоў удзелу, Беларусь атрымала ў фіналах 368 балаў, а ў паўфіналах — 1025 балаў.
Гісторыя
2000-я
Першымі прадстаўнікамі краіны стаў дуэт «Аляксандра і Канстанцін», які выканаў на конкурсе песню «My Galileo»[3]. У тым годзе краіна атрымала 10 балаў і заняла 19 месца ў паўфінале.
На наступны раз Беларусь на конкурсе прадстаўляла Анжаліка Агурбаш[1][4]. На падрыхтоўку нумара было выдаткавана каля 5 мільёнаў долараў, асноўным спонсарам спявачкі з’яўляўся яе муж — бізнесмен Мікалай Агурбаш[5]. Нягледзячы на высокія шанцы выхаду ў фінал, якія давалі Беларусібукмекерскія фірмы, краіна заняла толькі 13 месца ў паўфінале.
У 2006 годзе на «Еўрабачанне» ў Афіны паехала Паліна Смолава. Яе выступ у паўфінале конкурса стаў найгоршым вынікам для краіны за ўсю гісторыю ўдзелаў. У той год Беларусь заняла толькі 22 месца сярод 23 удзельнікаў паўфінала[6].
На наступны год конкурс адбываўся ў сталіцы Сербіі — Бялградзе. На «Еўрабачанне» паехаў пераможца конкурса «Новая волна»Руслан Аляхно[8]. Песня «Hasta la vista» набрала 27 балаў і заняла толькі 17 месца[9]. Нягледзячы на гэта, відэакліп на песню атрымаў узнагароду як найлепшы відэакліп-удзельнік конкурса.
У 2010 годзе конкурс прымала ў сябе сталіцаНарвегіі — Осла. На гэты раз Беларусь упершыню прадстаўляла група. Яна складалася з удзельнікаў музыкальнага праекта тэлеканала АНТ. Песня «Butterflies»[13] расійскага кампазітара Максіма Фадзеева[14] выйшла ў фінал, дзе заняла перадапошняе 24 месца[15].
З нацыянальны адборам на «Еўрабачанне 2012» быў звязаны скандал з падтасоўкай галасоў тэлегледачоў[18][19]. У выніку разбору краіну паехала прадстаўляць група «Litesound» [20] з песняй «We are the heroes». Беларусь зноў не трапіла ў фінал, заняўшы 16 месца ў паўфінале[21].
У 2013 годзе Беларусь стала першай краінай, што абрала свайго прадстаўніка на конкурс «Еўрабачанне 2013» у шведскі горад Мальмё. У выніку галасавання журы і тэлегледачоў (50/50) прадстаўніцай Беларусі была абрана Алена Ланская з песняй «Rhythm of love»[22], якую пасля змяніла на «Solayoh»[23]. Спявачка прайшла ў фінал, дзе заняла 16 месца[24].
На нацыянальным адборы, які прайшоў 10 студзеня2014 года, перамогу атрымаў спявак TEO з песняй «Cheesecake»[25]. 8 мая ён выступіў у другім паўфінале конкурса «Еўрабачанне», і змог прайсці ў фінал (гэта быў першы раз, калі краіна прайшла ў фінал 2 гады запар)[26]. У фінале конкурса, які прайшоў 10 мая, ТЕО набраў 43 балы і заняў 16 месца[27].
У 2015 годзе прадстаўнікамі краіны на конкурсе стаў дуэт Uzari & Maimuna з песняй «Time»[28]. У фінал яны не прайшлі, заняўшы 12 месца ў паўфінале[29].
Прадстаўніком на конкурсе ў 2016 годзе быў абраны IVAN. Яго прадзюсарам быў Віктар Дробыш, які да гэтага, у 2012 годзе, прадзюсіраваў прадстаўнікоў Расіі, фальклорны калектыў Буранаўскія бабулі, якія занялі 2-е месца[30]. Аднак гэта не дапамагло прадстаўніку Беларусі. Песня «Help You Fly», якую выконваў артыст, у фінал конкурса не трапіла, спыніўшыся на 12 месцы ў паўфінале[31].
На конкурс 2018 года ад Беларусі быў абраны вядомы ўкраінскі спявак Alekseev[35]. З песняй «Forever» ён выступіў у першым паўфінале, дзе заняў 16 месца, што не дазволіла яму выйсці ў фінал[36].
У 2019 годзе краіну прадставіла маладая спявачка ZENA з песняй «Like It». Яна выступіла ў першым паўфінале і змагла прайсці ў фінал, заняўшы 10 месца. У фінале ZENA заняла 25 месца, аднак пазней адбыўся пералік вынікаў і выявілася, што спявачка на самай справе была на 24 месцы[37][38][39].
Першапачаткова Беларусь планавала прыняць удзел у конкурсе 2021 года і павінна была выступаць у першай палове першага паўфіналу. 9 сакавіка2021 года праз унутраны адбор БТРК абрала ўдзельніка, ім аказаўся гурт Галасы ЗМеста[ru] з рускамоўнай песняй «Я научу тебя»[42]. Аднак 11 сакавіка заяўка была адхілена, паколькі EBU вырашыў, што песня парушае правілы конкурсу. Беларускаму вяшчальніку было прапанавана прадставіць альбо новую версію песні, альбо цалкам новую песню, якая будзе адпавядаць правілам, у адваротным выпадку краіне пагражала дыскваліфікацыя[43]. 26 сакавіка Белтэлерадыёкампанія прапанавала новую песню, якая называецца «Песня про зайцев», яе таксама спявае гурт «Галасы ЗМеста». Аднак гэтая песня таксама была адхілена, па тых жа прычынах, што і папярэдняя заяўка, а Беларусь была дыскваліфікаваная з конкурсу 2021 года[44][45].
28 мая2021 года, праз шэсць дзён пасля фіналу 2021 года, ЕВС прыпыніў членства БТРК у арганізацыі. Вяшчальнік атрымаў два тыдні (да 11 чэрвеня), каб даць адказ, перш чым прыпыненне ўступіць у сілу, але Белтэлерадыёкампанія не дала на гэта ніякага адказу[46]. 1 ліпеня вяшчальнік быў выключаны з ЕВС, і такім чынам страціў правы на трансляцыю і ўдзел у конкурсах, якія арганізуюцца Еўрапейскім вяшчальным саюзам[47]. Пазней было абвешчана, што выключэнне будзе доўжыцца тры гады, аднак па заканчэнні гэтага тэрміну БТРК прыйдзецца паўторна падаваць заяўку на членства[48].