Гурт NAVI быў заснаваны 14 лютага 2013 — пасля амаль выпадковай сустрэчы Ксеніі Жук і Арцёма Лук’яненка. Так сталася, што абодва музыкі знаходзіліся ў той час у творчым пошуку. Абодва вакаліста ўжо даўно збіраліся змяніць стылістыку, у якой яны гралі да таго часу. Можна сказаць, што калектывы, у якіх яны раней працавалі, былі супрацьлеглымі па гучанню і стылістыцы. Спалучыўшы такія розныя напрамкі, яны вырашылі паспрабаваць і спець адну песню дуэтам.[1]
Першапачатковая назва гурта NAVI, як кажуць самі музыкі, не мае ніякага значэння. Але з англійскай мовы сугучнае «navy» перакладаецца як «флот», у грузінскай мове сугучнае «navi» — «лодка», у італьянскай «nave» — таксама «лодка». Таксама NAVI гэта назва ўкраінскай кіберспартыўнай каманды
У 2013 годзе музыку гурта NAVI ацаніла Дыяна Арбеніна, разам з ёй музыканты выступілі ў двух юбілейных канцэртах Начных Снайпераў. Таксама станоўча музыку NAVI ацаніў Сяргей Бабкін, на адным з яго сольных канцэртаў NAVI выступілі на разагрэве.
У студзені 2014 адбылася прэзентацыя першага альбома гурта пад назвай «Лаві». Улетку 2014 група ўзяла ўдзел у буйным польскім фестывалі Halfway festival, дзе выступіла на адной сцэне з Lisa Hannigan. У снежні 2014 года выйшаў акустычны альбом гурта на беларускай мове «Сонцам сагрэтыя»!
Летам 2015 года музыканты перамаглі ў намінацыі «Адкрыццё года», а таксама ўзялі «Лепшую песню на роднай мове» у Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра». Былі ўдзельнікамі галоўнай сцэны фестывалю «Дружба» разам з такімі гуртамі, як «Нагу звяло», «Сяргей Бабкін», «Дэльфін» і «Animal Джаз», неаднаразовыя госці фестывалю «Басовішча-2015». Зімой 2015 года NAVI выступілі на калядных канцэртах у Маскве на пляцоўках ля Вялікага тэатра, дзе былі цёпла прынятыя публікай.[2]
2015—2016
У чэрвені 2015 група выступіла на буйным расійскім фестывалі «Дзікае мята» разам з такімі мэтрамі як: «Акварыум», «Tequilla Jazz», Ніно Катамадзэ, «Млын», Zdob și Zdub.
Намінанты беларускай музычнай прэміі «Героі года-2015» ад Тузін Гітоў, узялі Гран-пры конкурсу «Засьпявай 2.0», пераможцы конкурснай праграмы «Басовішча-2015».
2017
Фіналісты беларускага нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2016» (з песняй «Гэта зямля»), «Еўрабачанне-2017» (песня «Гісторыя майго жыцця»). 20 студзеня 2017 перамаглі ў нацыянальным адборы з песняй «Гісторыя майго жыцця». Такім чынам песня на беларускай мове ўпершыню трапіла на міжнародны конкурс «Еўрабачанне».
У студзені 2017 года выпусцілі новы альбом «Иллюминация» (Ілюмінацыя), у склад якога ўвайшлі 8 песень (4 на беларускай мове, 4 на рускай). У склад альбома ўвайшоў дуэт, запісаны з Я. Грышкаўцом.
14 лютага (традыцыйна для гурта) адбыўся вялікі сольны канцэрт і прэзентацыя новага альбома ў мінскім клубе «RE:PUBLIC».
Па выніках галасавання ў паўфінале «Еўрабачання» 11 сакавіка 2017 трапілі ў лік фіналістаў конкурсу, дзе затым занялі 17-е месца.
2018
22.2.2018, у Дзень роднай мовы, гурт NaviBand сумесна з беларускай гімнасткай Меліцінай Станютай прэзентавалі відэа народнай песні «Рэчанька».
2020
Улетку 2020 года гурт запісаў песню «Іншымі», у якой «кожнае слова адлюстроўвае ўсё, што адбываецца цяпер наўкол», і асудзіў гвалт сілавых структур Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў падчас пратэстаў у Беларусі.
2021
У студзені 2021 года гурт падзяліўся навіной, што іх песні трапілі ў «бан» («чорны спіс») арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і свят у Беларусі.