«Hasta la vista» (назва на іспанскай мове, бел.: Да сустрэчы) — песня, з якой 22 мая2008 года Руслан Аляхно прадставіў Беларусь на міжнародным конкурсе песень «Еўрабачанне 2008». Аўтары песні: Элеанора Мельнік і Тарас Дзямчук. Песня заняла 17 месца з 27 баламі ў другім паўфінале конкурсу і не выйшла ў фінал.