Конкурс песні Еўрабачанне 2016 (англ.: Eurovision Song Contest 2016; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2016; шведск.: Eurovisionsschlagerfestivalen 2016) — 61-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які адбыўся ў Стакгольме (Швецыя). Краіна стала пераможцай папярэдняга конкурсу «Еўрабачанне 2015», што прайшоў у Вене (Аўстрыя) з песняй «Heroes» у выкананні Монса Сельмерлёва, які набраў 365 балаў. Даты для абодвух паўфіналаў — 10 мая і 12 мая, фіналу конкурсу — 14 мая 2016 года. Швецыя прымала ў сябе конкурс шосты раз, краіне спатрэбілася 3 гады для таго, каб паўтарыць поспех 2012 года, дзе пераможцам стала Ларын. Конкурс праводзіла шведская нацыянальная тэлерадыёкампанія SVT пад кіраўніцтвам Еўрапейскага вяшчальнага саюза.
Пераможцам у конкурсе Еўрабачанне 2016 стала Джамала, якая прадстаўляла Украіну. Яна выконвала песню «1944». Аўстралія і Расія занялі другое і трэцяе месца адпаведна.
У ліпені 2015 года «Глобен-Арэна» была абрана мясцовай тэлерадыёкампаніяй пляцоўкай для правядзення «Еўрабачання».
«Эрыксан-Глоб» — гэта 85-мятровая арэна ў сталіцы Швецыі — Стакгольме, якая знаходзіцца ў мікрараёне Глобен-Сіці, створаным адмыслова для яе, а таксама найбуйнейшае сферычнае збудаванне ў свеце, месца правядзення канцэртаў і спартыўных мерапрыемстваў. Арэна можа адначасна змясціць 16 000 гледачоў.
Раней Швецыя праводзіла ў сябе Еўрабачанне пяць разоў: у 1975, 1985, 1992, у 2000 і ў 2013 гадах. Такім чынам, Швецыя праводзіць «Еўрабачанне» ў шосты раз, пры гэтым Стакгольм робіцца горадам-«гаспадаром» у трэці раз.
Выбар месца правядзення
24 мая SVT анансаваў першае магчымае месца правядзення конкурсу — Tele2 Arena у Стакгольму[6]. Аднак іншыя гарады таксама цікавіліся правядзеннем конкурсу[6]. Мальмё Арэна, якая прымала ў сябе конкурс 2013 года, у Мальмё 24 мая таксама падала заяўку на правядзенне конкурсу[6], але пазней адмовілася, таму што была недаступная за тыдзень да правядзення конкурсу[7].
Спачатку заяўкі на правядзенне конкурсу падавалі 12 гарадоў. Далей з 6 ухваленых заявак засталося 2 гарады — Гётэбарг и Стакгольм, паколькі гэтыя гарады адказвалі патрабаванням SVT. Канчатковае рашэнне было прынята тэлекампаніяй 8 ліпеня 2015 года[8][9]. Месцам правядзення Еўрабачання 2016 была прызначана «Глобен-Арэна» ў Стакгольму, якая прымала конкурс 2000 года[10].
Арэна прымала ў сябе фіналы конкурсу «Melodifestivalen» з 2013 года. Яна не магла прымаць Еўрабачанне 2016, так як гаспадары стадыёна не змаглі даць яе на такі вялікі срок, бо там праводзіліся футбольныя матчы.
Месца правядзення Еўрабачання 2013. Таксама арэна прымала ў сябе паўфіналы конкурсу «Melodifestivalen» у апошнія 4 гады. Заяўка была знятая 11 чэрвеня 2015 года, бо арэна была недаступная за тыдзень да пачатку конкурса[7].
18 лютага Еўрапейскі вяшчальны саюз абвясціў новы фармат аб'явы галасоў у фінале. Змены ўведзены, каб скараціць час працягу фінальнага шоу, а таксама зрабіць аб'яву вынікаў больш цікавай. Гэта самыя вялікія змены ў правілах конкурсу з 1975 года, калі была ўведзена сістэма 12 балаў».
Аб'ява вынікаў будзе адбывацца па сістэме, якая выкарыстоўваецца ў шведскім адборы на Еўрабачанне «Melodifestivalen». З 2016 года вынікі галасавання журы будуць аб'яўляцца асобна ад вынікаў галасавання тэлегладачоў. Спачатку абвеснікі з усіх краін-удзельнкаў аб'явяць толькі 12 балаў от журы (балы ад 1 да 10 будуць паказвацца на экране). Пасля вядучымі конкурсу будуць аб'яўлены агульныя балы тэлегладачоў, пачынаючы з краіны, якая атрымала найменшую колькасць балаў, і завяршаючы краінай, якая атрымала найвялікшую колькасць. Краіны якія занялі з 11-га да 26-га месца будуць паказаны на графіку. Вядучыя аб'явяць балы краін, якія занялі з 10-га да 1-га месца.[14]. Такім чынам пераможца стане вядомым толькі па заканчэнні аб'явы вынікаў[15][16].
З-за зменаў у правілах колькасць балаў павялічыцца, і таму замест 2320 балаў, якія былі аддадзены краінамі ў 2015 годзе, будуць аддадзены 4872 балаў, што болей чым у два разы перавышае колькасць балаў, у параўнанні з мінулым годам.
Фармат
Даты правядзення конкурсу ў 2016 годзе былі агучаны на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый краін-удзельніц, 16 сакавіка 2015 года ў Вене. Паўфіналы былі прызначаныя на 10 і 12 мая, фінал на 14 мая. 9 студзеня 2016 года была абвешчана дата лёсавання краін-удзельніц на паўфіналы, якая прайшла 25 студзеня ў Стакгольмскай ратушы. Ратуша таксама была аб'яўлена месцам цэрымоніі адкрыцця конкурсу[17].
Рэпетыцыі краін «Вялікай пяцёркі» Еўрабачання і краіны-гаспадара конкурсу, Швецыі, былі паказаны ў паўфіналах конкурсу. Перавагай гэткага рашэння стала тое, што у гэтых краін (Германія, Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя, Швецыя) з'явілася больш часу на рэпетыцыі. Гэта палепшыла якасць шоу і падрыхтоўку ўдзельнікаў. Таксама глядачы змаглі лепей азнаёміцца з песнямі краін, якія аўтаматычна з'яўляюцца фіналістамі.[18].
Удзельнікі
26 лістапада 2015 года было аб’яўлена, што ў конкурсе песні Еўрабачанне 2016 возьмуць удзел 43 краіны з агульнай колькасці 56 краін, якія маюць права удзелу, бо з’яўляюцца членамі Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (ЕВС)[19]. Нягледзячы на выказаныя раней забароны, Аўстралія, якая дэбютавала ў 2015 годзе, працягнула ўдзел у конкурсе, хоць і не з’яўляецца еўрапейскай краінай, а таксама не з’яўляецца членам ЕВС.
Вяртанне
Балгарыя — 15 верасня 2015 года Балгарыя заявіла пра тое, што павяртаецца на конкурс у 2016 годзе[20]. Аднак 23 лістапада было аб’яўлена, што краіна яшчэ не прыняла канчатковага рашэння[21]. 26 лістапада быў зацверджаны канчатковы спіс удзельнікаў, сярод якіх была і Балгарыя[22].
Боснія і Герцагавіна — 15 верасня 2015 года Боснія і Герцагавіна пацвердзіла, што павяртаецца на конкурс пасля трохгадовага перапынку[23]. Аднак 9 кастрычніка 2015 года было абвешчана, што краіна не павернецца на конкурс, калі не атрымае фінансавай падтрымкі да канца кастрычніка 2015 года[24]. Тым не менш, 24 лістапада вяшчальнік аб’явіў аб тым, што Боснія і Герцагавіна возьме ўдзел у конкурсе[25].
Украіна — 25 мая 2015 года было аб’яўлена пра тое, што Украіна павяртаецца на конкурс. Апошні раз Украіна прымала ўдзел у 2014 годзе[26].
Харватыя — харвацкі вяшчальнік HRT выказаў здагадку, што Харватыя можа павярнуцца ў 2016 годзе і адправіць пераможца шоу «The Voice — Najljepši glas Hrvatske» у якасці ўдзельніка[27]. 26 лістапада быў зацверджаны канчатковы спіс удзельнікаў, сярод якіх была і Харватыя[22].
Адмова ад удзелу
Андора — вяшчальнік Андоры «RTVA» аб’явіў, што краіна не павернецца на конкурс з-за цяжкай фінансавай сітуацыі[28].
Люксембург — 4 чэрвеня 2015 года вяшчальнік Люксембурга RTL аб’явіў, што не павернецца на конкурс у 2016 годзе[29].
Марока — Марока адпраўляла дэлегацыю на конкурс 2015 года, але ў канчатковым спісе ўдзельнікаў краіны не было.
Манака — 21 ліпеня 2015 года вяшчальнік Манака Télé Monte Carlo (TMC) аб’явіў, што не павернецца на конкурс у 2016 годзе[30].
Партугалія — 7 кастрычніка 2015 года RTP аб’явіў, што Партугалія не будзе браць удзел у конкурсе 2016 года, таму што тэлеканал знаходзіцца ў працэсе рэструктурызацыі, але RTP спадзяецца павярнуцца на конкурс у 2017 годзе. Партугалія раней адмаўлялася ад удзелу у 2013 годзе з-за фінансавых праблем[31].
Румынія — 22 красавіка 2016 года Румынія была дыскваліфікавана з прычыны вялікай фінансавай запазычанасці перад Еўрапейскім вяшчальным саюзам[32].
Славакія — пасля таго як краіна ў 2015 годзе павярнулася на Еўрабачанне для маладых танцораў, вяшчальнік Славакіі RTVS меркаваў, што краіна можа павярнуцца і на асноўны конкурс[33]. Аднак 28 верасня было аб’яўлена, што краіна не будзе ўдзельнічаць у конкурсе[34].
Турцыя — 7 лютага 2015 года Турцыя выказала жаданне вярнуцца на конкурс 2016 года[35]. Краіна байкатавала конкурс з 2013 года. Турцыя пацвердзіла ўдзел, аднак 2 кастрычніка TRT аб’явіў, што рашэнне аб вяртанні краіны на конкурс дагэтуль не прынята[36]. 3 лістапада было аб’яўлена, што Турцыя не павернецца на конкурс у 2016 годзе[37].
Дэбют, які не адбыўся
Казахстан — Даўно ідуць размовы аб удзеле на конкурсе Казахстана, які часткова знаходзіцца ў Еўропе. З 2008 года Казахстан штогод транслюе конкурс, але краіна не з’яўляецца членам ЕВС. У 2016 годзе тэлеканал «Хабар» падпісаў асацыяцыю з ЕВС, гэта дае магчымасць пачаць удзел у конкурсе, як і Аўстраліі, якая таксама з’яўляецца асацыяваным членам, але ў канчатковым спісе ўдзельнікаў краіны не было.
Рэспубліка Косава — Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Косава Петрыт Селімі заявіў у 2015 годзе, што Косава возьме ўдзел у Еўрабачанні ў наступным годзе. Вяшчальнік RTK не абверг, але і не пацвердзіў яго словы. Чакалася, што Косава прыме ўдзел у конкурсе, аднак 3 чэрвеня 2015 года Еўрапейскі вяшчальны саюз аб’явіў, што краіна не будзе ўдзельнічаць у конкурсе 2016 года.
Кітай — Прыватны вяшчальнік Кітая Hunan TV зацікаўлены ў тым, каб удзельнічаць у конкурсе. Вяліся перамовы з Еўрапейскім вяшчальным саюзам аб магчымасці ўдзелу Кітая. ЕВС, у сваю чаргу, заявіў: «Мы адкрытыя і заўсёды радыя новым элементам у кожным Еўрабачанні». Чакалася, што Кітай прыме ўдзел у конкурсе, але ЕВС у Твітэры заявіў, што краіна ўсё ж не будзе ўдзельнічаць у конкурсе, але, магчыма, такі шанец будзе ў будучым. Кітай транслюе конкурс з 2013 года. У 2015 годзе краіна транслявала 2 паўфіналы Еўрабачання 2015 і ў жывым эфіры а 3:00 по мясцовым часе фінал музычнага конкурсу на тэлеканале Hunan TV.
Ліван — 16 кастрычніка 2015 было аб’яўлена, што, магчыма, Ліван дэбютуе на конкурсе 2016 года, аднак гэтага не сталася.
Ліхтэнштэйн — Пасля многіх няўдалых спроб дэбютаваць (асабліва ў 2014—2015 гг.) нацыянальны вяшчальнік 1FLTV заявіў, што гатовы адправіць прадстаўніка сваёй краіны ў 2016 годзе. Але 16 верасня 2015 было аб’яўлена, што Ліхтэнштэйн не дэбютуе на конкурсе 2016 года.
Фарэрскія астравы — Фарэрскі штотыднёвик «Партал» паведаміў, што мясцовая тэлекампания Kringvarp Føroya (SVF) даследавала магчымасць удзелу ў Еўрабачанні ў 2016 годзе, плануючы стаць членам ЕВС, але прапанова была адхілена, бо Фарэрскія астравы з’яўляюцца часткай Даніі. Міністр адукацыі Фарэрскіх астравоў Б’ёрн Калсё падтрымаў ідэю ўдзелу, заявіўшы: «Каб удзельнічаць у конкурсе, патрэбна, каб ААН вызнала нашую краіну незалежнай. Але мы маглі б гэта пераадолець, бо маем цвёрдыя намеры ўдзельнічаць. Усё залежыць ад SVF: паказаць ЕВС, што яна можа быць паўнапраўным членам нароўні з іншымі краінамі-удзельнікамі».
Лёсаванне па паўфіналах прайшло 25 студзеня 2016 года ў Стакгольмскай ратушы. Вядучымі былі Аляксандра Паскаліду ды Іёван Радамір — шведскі тэлевядучы і абвеснік Еўрабачання 2004 и 2006 гадоў. Акрамя таго ў гэты дзень былі аб'яўлены афіцыйныя дэвіз і лагатып конкурсу.
На першым этапе лёсавання было вырашана, у якіх паўфіналах будуць галасаваць краіны «Вялікай пяцёркі» і краіна-гаспадар. У сувязі з просьбай нямецкага тэлеканала ARD Германіі дазволілі галасаваць у другім паўфінале без лёсавання. Па просьбе шведскага канала SVT Швецыя выступала ў першым паўфінале. Размеркаванне астатніх краін сталася паводле лёсавання.[38] Гл. табліцу ніжэй.
На другім этапе 37 краін-удзельнікаў былі размеркаваны па 2-х паўфіналах. 18 краін трапілі ў першы паўфінал і 19 — у другі. Рзмеркаванне адбывалася наступным чынам: Першыя 6 краін (па адной краіне з кожнага кошыка), «выцягнутыя» у выніку лёсавання, павінны ўдзельнічаць у першым паўфінале, наступныя 6 краін — у другім паўфінале. Потым працэс паўтараўся некалькі разоў. Па заяве камісіі, Ізраіль выказаў просьбу, удзельнічаць у другім паўфінале, таму што дата правядзення супадала з днём памяці ў краіне. Аднак Ізраіль па выніках лёсавання і так патрапіў у другі паўфінал, таму дадатковых вырашэнняў не спатрэбілася. У табліцы ніжэй паказана чарговасць «выцягвання» краін-удзельнікаў.[38]
Румынія павінна была выступаць у другім паўфінале пад нумарам 12, але была дыскваліфікавана. Антон Овідыў павінен быў выконваць песню «Moment of Silence».
Першы паўфінал
Першы паўфінал адбыўся 10 мая 2016 года а 21:00 па летім цэнтральнаеўрапейскім часе. У ім узялі удзел 18 краін.
У табліцы ніжэй, 10 краін, якія вышлі ў фінал, вылучаны аранжавым колерам.
Доугі паўфінал адбыўся 12 мая 2016 года а 21:00 па летім цэнтральнаеўрапейскім часе. У ім узялі ўдзел 18 краін. У табліцы ніжэй, 10 краін, якія выйшлі ў фінал, вылучаны аранжавым колерам.
У мінулым годзе ў фінале ўдзельнічалі 27 краін, таму што Аўстралія сумесна з «Вялікай пяцёркай» и Аўстрыяй трапіла адразу ў фінал. З 2016 года фінал абмежаваны 26 краінамі[91]. Так, у фінале конкурсу 2016 года ўдзельнічалі 26 краін: па 10 краін з кожнага паўфінала, краіны «Вялікай пяцёркі» (Германія, Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя), краіна-гаспадар гэтага года — Швецыя.
26 краін, якія ўдзельнічалі ў фінале, размешчаны ў табліцы парадкова зверху ўніз у парадку выступу.
42 краіны, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, размешчаны ў слупках злева направа, у алфавітным (лацінскі) парадку.
Вынікі галасавання журы намаляваны ў радку з белым фонам, вынікі галасавання гледачоў намаляваны ў радку з жоўтым фонам.
Лепшыя і горшыя вынікі вылучаныя зялёным і чырвоным колерамі адпаведна.
OGAE (фр. Organisation Generale des Amateurs d’Eurovision;англ. General Organisation of Eurovision Fans) — штогадовая і традыцыйная прэмія некамерцыйнай арганізацыі, якая праводзіць галасавання сярод сваіх клубаў[101]. Галасаванне пачалося 29 красавіка і скончылася 2 мая.
Барбара Дэкс — прадстаўніца Бельгіі на конкурсе песні Еўрабачанне 1993. Нягледзячы на выдатнае выкананне, было адзначана, што сукенка і макіяж моцна сапсавалі агульны выгляд, і спявачка заняла апошняе месца, атрымаўшы ўсяго 3 балы[103].
У 1997 годзе зацверджана аднайменная прэмія, якая ўручаецца штогод ўдзельніку Еўрабачання, які мае самы недарэчны вобраз. Вызначэнне пераможца штогод праводзіцца сайтам EurovisionHouse.nl. Прагаласаваць за аднаго з канкурсантаў можа любы ахвотнік[103].
У гэтым годзе прэмія адзначыла свой дваццацігадовы ювілей. ТОП-5 удзельніказ паказаны ў табліцы ніжэй[104]:
Вынікі галасавання і тэлегледачоў былі вельмі розныя, гэта прывяло да таго, што з’явілася некалькі петыцый з патрабаваннямі пераглядзець вынікі і змяніць правілы галасавання. Еўрапейскі вяшчальны саюз разглядзеў адну з петыцый, якая з’явілася на сайце Change.org, але 17 мая2016 года афіцыйна заявіў, што не мае права адмяніць рэзультаты галасавання.[105].
Былі дазволены сцягі 42 краін-удзельніц конкурса 2016 года, краін, якія нядаўна бралі ўдзел у конкурсе, такіх як Турцыя, Партугалія і Румынія, а таксама сцяг Еўрасаюза, вясёлкавы сцяг ды сцягі краін, якія ўваходзяць у ААН[108].
Нягледзячы на гэта, 10 мая пад час другога паўфіналу Івета Мукучан, прадстаўніца Арменіі на конкурсе, разгарнула сцяг Нагорнага Карабаха. У сувязі з гэтым арганізатары конкурсу рашуча асудзілі паводзіны Мукучан[109] і прыгразілі Арменіі санкцыямі, назваўшы інцыдэнт «сур’ёзным парушэннем» забароны на палітычныя паведамленні. У выпадку паўторнага парушэння забароны будзе ўзнята пытанне аб вызначэнні санкцый і аб дыскваліфікацыі краіны з конкурсу[110].
Палітызацыя
У дачыненні да спявачкі Джамалы паступалі выказванні пра палітызаванасць яе песні «1944», аднак ЕВС неаднаразова абвяргаў падобныя заявы. Пасля перамогі на конкурсе спявачка заявіла, што лічыць няправільным казаць аб наяўнасці палітыкі ў яе песні, нягледзячы на тое, што да конкурсу неаднаразова сама заяўляла аб наяўнасці такога кантэксту ў сваёй песні[111].
Цікавыя факты
Арганізацыя ды інтэрвал-акты
пад час правядзення конкурсу «Глобен-Арэна» прасела на 3,5 сантыметра.
У фінале конкурсу ў інтэрвал-акце быў паказаны відэаролік «42 гады шведскай музыкі ў чатырох хвілінах».
У фінале конкурсу выступіў вядомы амерыканскі спявак Джасцін Тымберлейк з дзвюма песнямі. Удзел быў прымеркаваны да першага паказу Еўрабачання ў ЗША.
Швейцарыя другі год запар заняла апошняе месца ў паўфінале, а Германія другі год запар заняла апошняе месца ў фінале.
У другім паўфінале Балгарыя заняла 5 месца, а ў фінале - 4, абыйшоўшы Бельгію і Літву, якія занялі ў другім паўфінале адпаведна 3 і 4 месцы.
Эстонія з'яўляецца адзінай прыбалтыйскай краінай, якая не прайшла ў фінал. З краін СССР у фінал таксама не прайшлі Беларусь и Малдова. Прадстаўнік Эстоніі ў паўфінале заняў апошняе месца, што стала горшым вынікам гэтай краіны за ўсю гісторыю ўдзелу.
Па выніках галасавання журы найбольшую колькасць балаў набрала Аўстралія, па выніках галасавання гледачоў — Расія. У суме найбольшую колькасць балаў атрымала, і ў выніку перамагла Украіна.
Міжнароднае галасаванне і тэлетрансляцыя
Абвеснікі
Абвеснікі агучвалі толькі адзнакі 12 балаў (астатнія балы паказваліся на экране) у наступным парадку:[112][113].
Бельгія — Нідэрландская: Пэтэр Ван дэ Вейре (нідэр. Peter Van de Veire) (één, усе шоу)[143]; Французская: Жан-Луі Лаэ (фран.Jean-Louis Lahaye) і Морын Луйс (фран.Maureen Louys) (La Une, усе шоу)[144][145]
Балгарыя — Елена Розберг (балг.Елена Розберг) і Георгій Кушваліеў (балг.Георги Кушвалиев) (БНТ 1 і БНТ HD, усе шоу)[146]
Іспанія — Хосэ Марыя Иньіга (іспан.José María Íñigo) і Джулія Варэла (іспан.Julia Varela) (La 2, паўфіналы; La 1, фінал)[160]
Італія — Філіпо Солібэла (італ.Filippo Solibello) і Марко Ардэманьі (італ.Marco Ardemagni) (Rai 4, паўфінал; Rai Radio 2, усе шоу)[161]; Федэрыка Русо (італ.Federico Russo) і Флавіо Інсіна (італ.Flavio Insinna) (Rai 1, фінал)[162][163]
Кіпр — Меліна Карагеоргіу (грэч.Μελίνα Καραγεωργίου) (RIK 1, RIK SAT, RIK HD і Trito Programma, усе шоу)[164]
Латвія — Валтэрс Фрыдэнбергс (лат.Valters Frīdenbergs) (усе шоу) і Томс Грэвіньш (лат.Toms Grēviņš) (фінал) (LTV, усе шоу)[165]
Літва — Дарыус Ужкурайціс (літ.. Darius Užkuraitis) (LRT, LRT HD і LRT Ladijas, усе шоу)[166]
Польшча — Артур Ожэх (польск.Artur Orzech) (TVP 1 і TVP Polonia, усе шоу; TVP Rozrywka і TVP HD, паўтор)[179]
Расія — Эрнэст Мацкявічус (рус.Эрнест Мацкявичюс) і Дзмітрый Губерніеў (рус.Дмитрий Губерниев) (Расія 1 і Расія HD, усе шоу)[180]
Сан-Марына — Лія Ф'ёрыё (італ.Lia Fiorio) Джыджы Рэстыва (італ.Gigi Restivo) (SMtv San Marino і Радыё Сан-Марына, усе шоу)[181]
Сербія — Драган Іліч (серб.Драган Илић) (RTS 1, RTS HD и RTS SAT, усе шоу)[182]
Славенія — Андрэй Хофер (славен.. Andrej Hofer) (RTV SLO2, 2-і паўфінал; RTV SLO1, фінал; Radio Val 202, 2-і паўфінал і фінал; Radio Maribor, все шоу)[183]
Украіна — Цімур Мірашнічэнка (укр.Тимур Мірошниченко) (UA:Перший, усе шоу), Таццяна Церахава (укр.Тетяна Терехова) («Эра», усе шоу) і Алена Зінчанка (укр.Олена Зінченко) (Radio Ukraine, усе шоу)[184]
Францыя — Марыан Джэймс (фран.Marianne James) і Джэры (фран.Jarry) (France 4, паўфіналы); Марыан Джэймс (фран.Marianne James) і Стэфан Берн (фран.Stéphane Bern) (France 2, фінал)[185]
Фінляндыя — Фінская: Міко Сільвеннойнэн (фін.Mikko Silvennoinen) (Yle TV2 і TV Finland, усе шоу)[119][186]; Санна Пірккалайнэн (фін.Sanna Pirkkalainen) і Йорма Хіетамякі (фін.Jorma Hietamäki) (Yle Radio Suomi, усе шоу)[187]; Шведская: Ева Франтц (швед.Eva Frantz) і Йохан Ліндрос (швед. Johan Lindroos) (Yle TV2, TV Finland, Yle Radio Vega, усе шоу)[188]
Харватыя — Душко Чурліч (харв.Duško Ćurlić) (HRT 1, усе шоу)[128]; і Златко Туркаль Туркі (харв.Zlatko Turkalj Turki) (HR 2, усе шоу)[189]
Чарнагорыя — Дражэн Бауковіч (чарн.Dražen Bauković) і Тамара Іванковіч (чарн.Tamara Ivanković) (TVCG 1 и TVCG SAT, усе шоу)[190][191]
ЗША — Карсан Крэслі (англ.Carson Kressley) і Мішэль Колінз (англ.Michelle Collins) (Logo TV, фінал)[209][210]
Трансляцыя на мове жэстаў
Шведскае нацыянальнае тэлебачанне SVT прапанавата трансляцыю на міжнароднай мове жэстаў для паўфіналаў і фіналу конкурсу[211]. Выступы ўдзельнікаў і вядучых былі перакладзены сурдперакладчыкамі: Эбра Білен Базаран (Данія), Аміна Оуахід (Швецыя), Томі Рангсйе (Швецыя), Ксуейія Ренні Зашко (Швецыя), Лаіта Фахтула (Швецыя), Лаура Левінца Валіт (Літва), Павел Радыёнаў (Расія), Колбран Валкудацір (Ісландыя) і Рафаэль-Эвітан Громбелка (Германія)[212].
Нижэй прадстаўлены спіс краін-удзельнікаў, якія транслявалі конкурс на мове жэстаў:
↑Niclas Martinsson. Dansande händer i Eurovision(нявызн.)(недаступная спасылка). www.dovastidning.se. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2017. Праверана 10 мая 2016.