Армянская мова (арм.: Հայերեն) уваходзіць у фрыгійска-армянскую падгрупу грэка-фрыгійска-армянскай групы палеабалканской галіны індаеўрапейскай сям’і моў. Сярод іх з’яўляецца адной з старажытнапісьменных.
Афіцыйны статус і выкарыстанне
Мова армян, дзяржаўная мова Арменіі. Агульная колькасць носьбітаў па ўсім свеце — каля 9 мільёнаў чалавек.
Сучасная літаратурная мова мае 2 варыянты: усходні (дзяржаўная мова Арменіі) і заходні (сродак зносін армян за мяжой).
Фанетыка багатая зычнымі — 30 фанем; 6 галосных. Самая развітая і багатая граматычная катэгорыя — дзеяслоў.
Гісторыя
Гісторыя літаратурнай мовы падзяляецца на 3 лерыяды: старажытнаармянская мова вядома з часу стварэння армянскага пісьма (V ст.), вусны яе варыянт выйшаў з ужытку ў ХІ ст., пісьмова-літаратурная (грабар) існавала да канца ХІХ ст.; сярэдні лерыяд — XII—XVI ст.; з XVII ст. фарміруецца новая літаратурная армянская мова.