да Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў адыходзілі Заходнія ўскраіны і частка Македоніі, якая ўваходзіла раней у склад Балгарыі;
Заходняя Фракія на поўдні абвяшчалася юрысдыкцыяй «галоўных саюзных дзяржаў», але неўзабаве была перададзена Грэцыі, што пазбавіла Балгарыю стратэгічнага выхада да Эгейскага мора;
Сума накладзенай на краіну кантрыбуцыі склала 2,25 млрд франкаў золатам (407 млн дол. ці 1/4 нацыянальнага здабытку), якія Балгарыя павінна была выплаціць на працягу 37 гадоў.
Колькасць сухапутных узброеных сіл абмежавана да 33 000, у тым ліку 20 000 - армія, 10 000 - жандармерыя, 3 000 - пагранічнікаў. Прызыўная служба была адменена. Ваенна-марскі флот Балгарыі скарачаўся да 10 караблёў; таксама Балгарыі было забаронена мець любыя віды цяжкага ўзбраення.
Тэрыторыі, аднятыя ў Балгарыі згодна з Нёйіскім дагаворам