руск.: Карачаево-Черкесская Республика карач.-балк. Къарачай-Черкес Республика абаз.: Къарча-Черкес Республика наг.: Карашай-Шеркеш Республикасы кабард.-чарк. Къэрэшей-Шэрджэс Республикэ
Буйнейшая частка (каля 80 %) Карачаева-Чаркескай Рэспублікі размешчана ў горнай мясцовасці. У межах рэспублікі вылучаюцца 3 зоны: перадгорная раўніна, перадгор’і і горы Каўказа. На поўначы цягнуцца Перадавыя хрыбты Вялікага Каўказа, на поўдні — Вадараздзельны і Бакавы, іх вышыня дасягае 4000 м. Да ўзбярэжжа Чорнага мора вядуць Марухскі і Клухорскі перавалы. На мяжы з Кабардзіна-Балкарыяй размешчаная гара Эльбрус, самая высокая вяршыня Каўказа.
Нетры багатыя прыроднымі выкапнямі: каменны вугаль, граніт, мармур, розныя руды і гліны. У вялікіх запасах — лячэбныя мінеральныя воды, прысутнічаюць мноства тэрмальных крыніц. Карачаева-Чаркесія размешчана ў зоне горных стэпаў і шыракалістых лясоў. У лясах і высакагор’і захавалася багатая флора і фаўна. На тэрыторыі рэспублікі знаходзяцца Тэбердзінскі запаведнік і частка Каўказскага запаведніка.
Насельніцтва
Карачаева-Чаркесія з’яўляецца шматнацыянальнай рэспублікай: на яе тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш 80 нацыянальнасцей. Агульная колькасць насельніцтва складае 434,5 тыс. чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва — 30,8 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва — 44,1 %.