Прыкубанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Карачаева-Чаркескай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Каўказскі.
Геаграфія
Прыкубанскі раён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Карачаева-Чаркескай Рэспублікі. Плошча тэрыторыі раёна — 946,29 км² (з 2014 года).
Мяжуе з Усць-Джэгуцінскім раёнам на поўдні, Абазінскім і Адыгэ-Хабльскім раёнамі, а таксама Чаркескай гарадской акругай на захадзе і са Стаўрапольскім краем на поўначы і ўсходзе. Ад асноўнай часткі раёна аддзелена Дружбінскае сельскае паселішча, размешчанае за ракой Кубань.
Зноскі