Кубань — рака ў Расіі на Паўночным Каўказе. Працякае па тэрыторыі Карачаева-Чаркесіі, Стаўрапольскага края, Краснадарскага края і Адыгеі.
Кубань бярэ пачатак у раёне гары Эльбрус і ўпадае ў Азоўскае мора (да XIX стагоддзя ўпадала ў Чорнае мора). Працягласць ракі складае 870 км, а плошча басейна — 58 тыс. км². Пачынаючы ад горада Усць-Лабінска, Кубань з'яўляецца суднаходнай.
На рацэ Кубань размешчаныя гарады Карачаеўск, Усць-Джэгута, Чаркеск, Нявіннамыск, Армавір, Новакубанск, Крапоткін, Усць-Лабінск, Краснадар, Славянск-на-Кубані і Тэмрук.
На рацэ размешчана Краснадарскае вадасховішча. Прытокі: Лаба, Уруп.
Акрамя таго рака выкарыстоўваецца для назапашвання і выпрацоўкі электраэнергіі на Кубанскім каскадзе (Зелянчукскія, Куршаўскія, Барсучкоўскія і Сенгялееўскія ГЭС) сумарнай магутнасцю больш за 620 МВт з перспектывамі павелічэння на 220 МВт.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.551