Тэмрук[2] (руск.: Темрюк) — горад (з 1860 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Тэмрукскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 35,8 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1831 годзе.
Горад размешчаны на правым беразе ракі Кубань, пры ўпадзенні яе ў Тэмрукскі заліў Азоўскага мора, за 130 км на захад ад Краснадара, самы буйны населены пункт Таманскага паўвострава. Марскі порт, чыгуначная станцыя. Кліматычны курорт.
Рыбалоўства і рыбагадоўля, перапрацоўка рыбы. Харчовая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая прамысловасць, турызм, вінаградарства і вінаробства.
Зноскі