Пасёлак гарадскога тыпу
Краснасельскі
Краснасельскі на карце Расіі ±
|
Краснасельскі (руск.: Красносельский) — пасёлак гарадскога тыпу ў Гулькевіцкім раёне Краснадарскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Краснасельскага гарадскога паселішча.
Гісторыя
Заснаваны ў 1899 годзе як нямецкае лютэранскае сяло Зоненталь (руск.: Красносельский, ням.: Зонненталь). Да 1917 года населены пункт адносіўся да Каўкаўскага аддзела Кубанскай вобласці.
15 мая 1915 года калонія Зоненталь Лабінскага аддзела перайменавана ў паселішча Солнечнае.
Станам на 1926 год калонія Зоненталь з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Зонентальскага сельсавета Крапоткінскага раёна Армавірскай акругі Паўночна-Каўказскага края; агульная плошча яе зямель складала 1429 дзесяцін, колькасць гаспадарак — 233, колькасць жыхароў — 1004 (у тым ліку 998 немцаў); меліся кааператыўная крама, пачатковая школа.
Станам на 1941 год насіў назву Краснасельскі. 5 кастрычніка 1941 года мясцовыя жыхары былі дэпартаваны ў Новасібірскую вобласць.
27 кастрычніка 1976 года, у адпаведнасці з рашэннем крайвыканкама, хутар Краснасельскі пераўтвораны ў рабочы пасёлак. Рашэннем крайвыканкама ад 21 кастрычніка 1980 года Краснасельскі пасялковы савет, адміністрацыйным цэнтрам якога з’яўляўся пасёлак Краснасельскі, быў пераведзены з Каўказскага раёна ў Гулькевіцкі.
У 2004 годзе пасёлак гарадскога тыпу Краснасельскі вызначаны адміністрацыйным цэнтрам муніцыпальнага ўтварэння Краснасельскае гарадское паселішча.
Крыніцы