Пасёлак гарадскога тыпу
Дамбай
|
|
Дамбай (руск.: Домба́й, карач.-балк. Доммай) — курортны пасёлак у Карачаева-Чаркескай Рэспубліцы. Насельніцтва — 665 чалавек (2021).
Уваходзіць у склад муніцыпальнага ўтварэння «Карачаеўская гарадская акруга». Размешчаны на вышыні каля 1600 метраў, у міжгорнай катлавіне (Дамбайская паляна) ля паўночнага падножжа Галоўнага Каўказскага хрыбта. Знаходзіцца ля ўпадзення рэк Алібек і Дамбай-Ульген у Аманауз — адзін з вытокаў ракі Цебярды.
Аўтамабільнай дарогай пасёлак звязаны з Цебярдой, Карачаеўскам і Чаркескам (адгалінаванне ад Ваенна-Сухумскай дарогі). Адлегласць да адміністрацыйнага цэнтра рэспублікі складае каля 120 км (па дарозе). Адлегласць да бліжэйшай чыгуначнай станцыі ў горадзе Усць-Джэгута — каля 100 км.
Зноскі