Вялікі Зелянчук[2] — рака на Паўночным Каўказе, левы прыток Кубані. Даўжыня ракі — 158 км, ад вытоку ракі Псыж больш за 180 км, плошча вадазбору 2730 км². Працякае па тэрыторыі Карачаева-Чаркесіі, Стаўрапольскага і Краснадарскага краёў. Бярэ пачатак ад вытокаў — Псыш, Кызгыча і Архыза з паўночных схілаў Галоўнага Каўказскага хрыбта. У вярхоўях знаходзіцца пасёлак Архыз, які з’яўляецца месцам адпачынку і паломніцтва турыстаў. На левым беразе размешчана адна з частак Тэбердзінскага запаведніка. У сяле Ніжні Архыз знаходзіцца помнік архітэктуры Архызскае гарадзішча, непадалёк ад сяла знаходзіцца абсерваторыя Расійскай акадэміі навук.
Зноскі