Для дасягнення перамогі над ворагам прыйшлося пайсці на істотныя ахвяры. Каб папярэдзіць недахоп працоўных рук і дэфіцыт прадуктаў харчавання, урад распрацаваў шэраг законаў, такіх як закон аб абароне каралеўства, надзяляючы тым самым сябе дадатковымі паўнамоцтвамі па забеспячэнню бяспекі сваіх грамадзян. У працэсе вайны адбылося змяненне стаўлення да яе ўладаў. Ад першаснай палітыкі «бізнэс — як звычайна»[3] і захавання даваеннага статус-кво пры кабінеце Герберта Генры Асквіта[4] прыйшлося адмовіцца на карысць рэжыму татальнай вайны (уздзеяння дзяржавы на ўсе сферы грамадскага жыцця) пры прэм'ерыДэвідзе Лойд Джорджы[5], што ўпершыню назіралася на тэрыторыі Брытаніі. Брытанскія гарады ўпершыню сталі аб'ектамі паветраных бамбардзіровак.
Баявы дух ў грамадстве падтрымліваўся на даволі высокім узроўні, шмат у чым дзякуючы сродкам масавай інфармацыі; газеты ў ваенны час квітнелі [6]. Паспяхова ўкаранялася ўрадавая прапаганда, дзякуючы працы такіх журналістаў як Чарлз Масцерман і газетных выдаўцоў як лорд Бівербрук. Шляхам прыстасавання да дэмаграфічных змяненняў у рабочай сіле, звязаныя з вайной галіны прамысловасці хутка раслі, і вытворчасць павялічылася за кошт найму вялікай колькасці людзей [7]. Акрамя таго, упершыню пачалося масавае прымяненне жаночай працы, што вымусіла парламент у 1918 годзе прыняць закон, які прадаставіў права голасу значнай колькасці жанчын [8].
Падчас вайны Брытанская каралеўская сям’я на чале з Георгам V разарвала сувязі са сваімі германскімі сваякамі і зноў змяніла нямецкае найменне сваёй дынастыі — Саксен-Кобург-Гоцкая — на Віндзорская. Праблемы, якія зведваюцца краінай падчас вайны, сталі перашкодай для выратавання каралеўскіх сваякоў у Расіі, у тым ліку, і Мікалая II. З-за недахопу харчавання і эпідэміі «іспанкі», які ўдарыў па краіне ў 1918 годзе, узрос узровень смяротнасці[9]. Ваенныя страты перавысілі 850 000 чалавек [10]. Таксама лічыцца, што вайна ўзмацніла рост нацыянальнай самасвядомасці ў Канадзе і Аўстраліі, што скончылася, у канчатковым выніку, распадам Брытанскай імперыі. Так, і Аўстралія, і Канада ўжо тады лічылі за лепшае выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку на палях бітваў. Аднак, з геаграфічнай пункту гледжання, імперыя дасягнула найвышэйшага росквіту ў выніку падпісання мірных дагавораў [11].