Вацлаў (Венцлаў) Іван Агрыпа (? — 1597) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1575), кашталян менскі (1586—1590) і смаленскі (з 1590).
Біяграфія
Сын гаспадарскага пісара Венцлава Мікалаевіча. Вучыўся ў Кракаўскім i Вітэнбергскім універсітэтах, пазней вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае.
Служыў каралеўскім сакратаром, быў з пасольствам у Вене, займаў урады пісара польнага інфлянцкага, маршалка сойма (у 1574 годзе), быў дзяржаўцам неманойцкім. На Попіс 1567 года ставіў 5 «коней» узброеных па-кашубску[4].
Удзельнічаў у паходах Стэфана Баторыя падчас Лівонскай вайны. Прыхільнік партыі Радзівілаў, лютэранін. Прымаў удзел у рэдакцыі Статута ВКЛ (1588). Верагодна, з'яўляецца аўтарам рэлігійна-палемічнай паэмы «Апалагетык, гэта ёсць Абарона канфедарацыі» (1582)[5].
Зноскі
Літаратура
- Саверчанка І. В. Старажытная паэзія Беларусі: XVI — першая палова XVIII ст. — Мн., 1992.
|
---|
|
Пісары вялікія і польныя пасля рэформы 1566 года |
---|
|
|