Бі́тва за Баку́ — баявыя дзеянні паміж Каўказскай ісламскай арміяй пад камандаваннем турэцкага генерала Нуры-пашы Кілігіля і ўзброенымі фарміраваннямі Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі з аднаго боку, і ўзброенымі фарміраваннямі Бакінскай камуны, а пазней — Дыктатуры Цэнтракаспія і падтрымаўшага іх брытанскага экспедыцыйнага корпуса пад камандаваннем генерала Ліянеля Дэнстэрвіля[1][2] з другога бока, за кантроль над горадам Баку у 1918 годзе[3]. У выніку баявых дзеянняў брытанскія войскі і Дыктатура Цэнтракаспія былі вымушаныя пакінуць Баку, які стаў сталіцай Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі.
Зноскі
Літаратура