Узрост сексуальнай згоды — у крымінальным праве ўзрост, пачынаючы з якога чалавек лічыцца здольным даць інфармаваную згоду на секс з іншай асобай. У большасці выпадкаў, дарослы нясе прававую адказнасць, калі ён уступае ў палавую сувязь з асобай, якая не дасягнула гэтага ўзросту.
Пакаранні за гэта правапарушэнне вар'іруюцца ў залежнасці ад заканадаўства, узросту старэйшага ўдзельніка і розніцы паміж партнёрамі.
У заканадаўствах некаторых краін таксама маецца паняцце ўзросту сексуальнай згоды ў сітуацыях, калі дарослы знаходзіцца ва ўладнай у дачыненні да малодшага пазіцыі (настаўнікі, урачы, трэнеры, працаўнікі праваахоўных органаў, члены сям'і).
Узрост сексуальнай згоды не варта блытаць з узростам паўналецця ці ўзростам, пачынаючы з якога чалавек можа ўзяць шлюб (шлюбным узростам). Тэрмін спакушэнне непаўналетніх азначае спакушэнне асоб, які не дасягнулі менавіта ўзросту згоды, а не ўзросту паўналецця (разумеючы пад узростам паўналецця ўзрост атрымання грамадзянінам чарговай часткі ці ўсёй поўнасці грамадзянскіх правоў і абавязкаў).
Узрост сексуальнай згоды можа значна адрознівацца ў залежнасці ад заканадаўства, хоць у большасці краін ён знаходзіцца паміж 14 і 16 гадамі. Тым не менш узрост сексуальнай згоды можа як адсутнічаць зусім, так і дасягаць 20 гадоў. Пэўная лічба можа вызначацца тыпам сексуальнага акту і палоў партнёраў.
Узрост сексуальнай згоды ў розных краінах
Гэта табліца прадстаўлена толькі для параўнання «нормаў» у розных краінах і не можа лічыцца канчатковай.
↑Пазашлюбны секс у Катары забаронены, але законы не ўсталёўваюць мінімальнага шлюбнага ўзросту.
↑Пазашлюбны секс у Саудаўскай Аравіі забаронены, але законы не ўсталёўваюць мінімальнага шлюбнага ўзросту.
↑Пазашлюбны секс у Емене забаронены. У мінулым, узрост згоды быў усталяваны ў 15 гадоў. У 1999 годзе гэты закон быў адменены, і ўзростам згоды стаў лічыцца «надыход сталасці», што кансерватары інтэрпрэтавалі як 9-гадовы ўзрост.
↑Секс з дзецьмі да 12 лічыцца згвалтаваннем; секс з падлеткамі ад 12 да 17 гадоў можа быць палічаны сексуальным гвалтам [1]Архівавана 25 мая 2013..
↑У некаторых штатах павышаны да 13-14 гадоў ці да дасягнення палавой сталасці.
↑Толькі для бясплатнага секса. Калі ж партнёр прапануе любую ўзнагароду, сексуальны кантакт дазваляецца з 18 гадоў; гэта выводзіць дзіцячую прастытуцыю па-за рамкі закона. (Часопіс «Русский Репортер», № 24, 2008)
↑Свайго крымінальнага заканадаўства ў Ватыкане няма, у гэтай краіне дзейнічае італьянскае крымінальнае заканадаўства, за выключэннем тых выпадкаў, калі італьянскія законы супярэчаць папскім булам. Раней усе змены італьянскага крымінальнага заканадаўства аўтаматычна распаўсюджваліся і на Ватыкан, з 1 студзеня 2009 года гэта не так. Такім чынам, узрост згоды ў Ватыкане супадае з італьянскім на 1 студзеня 2009, і складае 14 гадоў.
↑Артыкул 208 КК Калумбіі — «Abusive 'carnal access' of minors under 14 — He who has carnal access with a person under 14 years old, will be placed in prison for 4 (four) to 8 (eight) years.»
↑ абАдказнасць партнёра за парушэнне ўзросту сексуальнай згоды настае з 18 гадоў.
↑Калі розніца ва ўзросце менш 2 гадоў, узрост сексуальнай згоды памяншаецца да 14.
↑Калі розніца ва ўзросце меншая за 5 гадоў, узрост сексуальнай згоды памяншаецца да 14. Калі розніца ва ўзросце меншая за 2 гады, узрост сексуальнай згоды памяншаецца да 12. Узрост сексуальнай згоды для анальнага секса — 18, незалежна ад розніцы ва ўзросце.
↑Усталявана адказнасць толькі за палавыя адносіны з асобай, якая не дасягнула палавой сталасці, аднак таксама ўсталявана адказнасць за распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая не дасягнулага ўзросту 16 гадоў, гл. КК Украіны.