Горад размешчаны на рацэ Іпуць (басейн Дняпра), за 177 км у напрамку на паўднёвы захад ад Бранска. Чыгуначная станцыя на лініі Орша — Унеча.
Тэрыторыя ў геалагічным сэнсе прымеркавана да Варонежскай антэклізы. Суражскі пахаваны выступ уяўляе падняцце фундамента на заходнім перыклінальным замыканні Варонежскай антэклізы, цягнецца паўночней горада.
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі
Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Сураж апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1781 годзе ён атрымаў статус павятовага горада Ноўгарад-Северскага намесніцтва. У гэты час ён пачынае называцца Сураж-на-Іпуці. 4 чэрвеня 1782 года расійскія ўлады даравалі гораду герб «куст каноплі ў залатым полі, у знак багацця гэтай расліны, якой жыхары гандлююць». У 1797 годзе Сураж увайшоў у склад Маларасійскай губерні, у назве горада прыбралі пазнаку месца знаходжання («на-Іпуці»), у 1802 годзе — у склад Чарнігаўскай губерні.
У 1846 годзе тутэйшы шляхціч Р. Есімонтаўскі выдаў кнігу «Апісанне Суражскага павета Чарнігаўскай губерні». У гэтай працы ліберальны землеўладальнік шмат піша пра эканамічныя перспектывы роднай старонкі. У этнаграфічным раздзеле кнігі распавядалася пра мясцовых сялян — «ліцвінаў». 11 мая 1865 года з’явіўся праект новага герба Суражу «ў срэбным полі блакітны шыльд з трыма залатымі манетамі, па бардзюры восем блакітных кветак ільну». Аднак, яго так і не зацвердзілі[3]. На 1870 год у горадзе было 318 будынкаў, у тым ліку 3 камяніцы, дзейнічалі царква і 2 малітоўныя дамы, працавалі школа, шпіталь і 42 крамы. На 1897 год — 817 будынкаў, сярод якіх 23 мураваныя, штогод адбываліся 6 кірмашоў, штотыдзень — торг. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, беларусы складалі 67,3 % жыхароў Суражскага павета[4].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Чарнігаўскай губерні абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Савецкая ўлада канчаткова ўсталявана ў ліпені 1918 года. Ад 1 студзеня 1919 года ўвайшоў у склад Беларускай ССР, як цэнтр павета («падраёна») Гомельскага раёна[5].
Акупаваны германскімі войскамі 17 жніўня 1941 года. Вызвалены савецкімі войскамі 25 верасня 1943 года ў ходзе Бранскай наступальнай аперацыі.
З 1944 года ў Бранскай вобласці Расіі, раённы цэнтр (1944–63, і з 1965).
Насельніцтва
XIX стагоддзе:
1867 — 4,0 тыс. чал., з іх гандляроў было 70, мяшчан — 3049, сялян — 263, шляхты і разначынцаў — 458;
1870 — 3850 чал., у тым ліку 11 каталікоў і 2743 іўдзеяў[6];
1897 — 4006 (1997 муж. і 2009 жан.), з іх 978 беларусаў (464 муж. і 514 жан.), 559 рускіх (355 муж. і 204 жан.), 33 украінцы (23 муж. і 10 жан.), 25 палякаў (12 муж. і 13 жан.), 2400 яўрэяў (1137 муж. і 1263 жан.)[7]
↑Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.