Плошча раёна — 1420 км². Асноўная рака — Балва, левы прыток Дзясны.
Гісторыя
5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Дзяцькаўскі раён. У 1963 годзе раён быў скасавана, у 1965 годзе адноўлены.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 62,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх паселішчах жыве каля 53,7 тыс. З астатніх 9 тыс. жыхароў каля 7 тыс. жывуць у трох найбуйнейшых сельскіх населеных пунктах (Слабадзішча, Беразіно, Дружба), пераважна ў шматкватэрных будынках з гарадскімі выгодамі.
Дзяцькаўскі раён належыць да ліку прамысловых раёнаў. Па аб’ёме вырабленай прадукцыі раён займае другое месца ў вобласці. Прамысловасць раёна — пераважна шкляная і дрэваапрацоўчая, таксама развітая вытворчасць будматэрыялаў. У раёне 9 буйных прадпрыемстваў. Мае месца дадатная дынаміка прамысловай вытворчасці; так, за 2007 год аб’ём адгружанай прадукцыі склаў 5229,5 млн рублёў.
Транспарт
Праз раён праходзяць аўтадарога Р68Бранск — Дзяцькава — Людзінава — Кіраў — траса А101 і чыгуначная лінія Бранск — Вязьма, дзякуючы чаму ўсе гарадскія паселішчы раёну маюць простае злучэнне з абласным цэнтрам. У горадзе Дзяцькава развіты гарадскі аўтобусны транспарт; існуе рэгулярнае аўтобуснае злучэнне з Масквой.