Любахна (руск.: Любохна) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дзяцькаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Любаханскага гарадскога паселішча.
Геаграфія
Размешчаны на поўначы Бранскай вобласці, на правым беразе ракі Балва, за 12 км на поўдзень ад Дзяцькава, за 41 км на поўнач ад Бранска. У пасёлку знаходзіцца аднайменная чыгуначная станцыя (на лініі Фаянсавай — Чарнец)[1].
Клімат
Пераважае умерана кантынентальны клімат. Лета цёплае і кароткае. Зімы доўгія і халодныя.
Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 450 мм.
Гісторыя
Згадваецца як вёска Любахна з 1626 года[2]. У 1747—1755 гадах пабудаваны чыгуналіцейны завод
З 1857 года Любахна — сяло. У гэтым жа годзе пабудавана каменная царква Казанскай іконы Божай Маці[3]. Улетку 1931 года савецкай уладай касцёл быў закрыты. Уся маёмасць і ўбранне было знішчана. У памяшканні касцёл былі ўладкованыя клуб, потым спартзалу і машынатрактарная станцыя. У 1943 годзе касцёл быў узарваны.
З 1861 па 1924 год Любахна — валасны цэнтр Бранскага павета, з 1921 года ў складзе Бежыцкага павета, затым у Дзяцькаўскай воласці, з 1929 года ў Дзяцькаўскім раёне.
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1939 года.
Насельніцтва
Колькасць (чал.)
1788 |
1853 |
1866 |
1897 |
1926 |
1939 |
1959 |
1970 |
1979 |
1989 |
2002 |
2009 |
2010 |
2011 |
2012 |
2013 |
2014 |
2015 |
2016 |
2017 |
2018 |
2020
|
458
|
979
|
1485
|
1983[4]
|
2291
|
3043[5]
|
3854
|
4843
|
5248
|
5377
|
5293
|
5552
|
5446
|
5532
|
5736
|
5933
|
6215
|
6394
|
6509
|
6485
|
6314
|
6067[6]
|
Вядомыя выхадцы
Зноскі