25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Чарнігаўскай губерні абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года пастановай І з’езда КП(б) Беларусі частка Чарнігаўскай губерні ўключалася ў Беларускую ССР (такімі прызнаваліся Суражскі, Імглінскі, Старадубскі і Навазыбкаўскі паветы[2]), але I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, не ўхваліў гэта рашэнне.
У 1919 годзе чатыры паўночныя паветы (за выключэннем некалькіх паўднёвых валасцей) з пераважна неўкраінскім насельніцтвам адышлі да Гомельскай губерні ў складзе РСФСР, у 1926 годзе былі перададзены Бранскай губерні, а затым уваходзяць у Бранскую вобласцьРасіі.
У 1925 годзе Чарнігаўская губерня была ліквідаваная, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Глухоўскай, Канатопскай, Нежынскай і Чарнігаўскай акруг Украінскай ССР. У 1932 годзе на асноўнай частцы тэрыторыі былой Чарнігаўскай губерні была ўтворана Чарнігаўская вобласць, частка раёнаў з 1939 года ўваходзіць у Сумскую вобласць.