Тры паветы губерні — Бярдзянскі, Мелітопальскі і Дняпроўскі — былі на мацерыку па-за тэрыторыяй Крымскага паўвострава, а астатнія пяць — на Крымскім паўвостраве. Ад Кацярынаслаўскай і Херсонскай губерняў Таўрычаская губерня аддзялялася рэкамі і рэчкамі Бердай, Такмачкай, Конкай і Дняпром, далей мяжа ішла ліманам, а затым астатняя частка яе — марская.