Сімферопаль (укр.: Сімферополь, руск.: Симферополь, крымскатат.: Aqmescit, Акъмесджыт) — горад на Крымскім паўвостраве[1]. Ва Украiне мае статус сталіцыАўтаномнай Рэспублікі Крым, цэнтр Сімферопальскага раёна, але сам у склад раёна не ўваходзіць, з’яўляючыся адным з 11-i гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання. У Расii мае статус сталіцы Рэспублікі Крым. Размешчаны ў цэнтры Крымскага паўвострава на рацэ Салгір.
У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады Прэзідэнта УкраіныВіктара Януковіча, Сімферопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.
Клімат
Сярэднегадавая тэмпература — +10,5 °C;
Сярэднегадавая хуткасць ветра — 4,5 м/с;
Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 73 %;
Культура
У Сімферопалі дзейнічаюць краязнаўчы, этнаграфічны і мастацкі музеі, дом-музей Іллі Сельвінскага, навуковая бібліятэка імя І. Франка, некалькі тэатраў: Рускі акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Украінскі тэатр драмы і музычнай камедыі, крымскататарскі акадэмічны музычна-драматычны тэатр, філармонія, лялечны тэатр, цырк.
У Сімферопалі знаходзіцца цэнтральны ў Крыме архіў — «Дзяржаўны архіў Аўтаномнай Рэспублікі Крым».
↑Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).