Нялі́даўскі раён (руск.: Нелидовский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Цвярской вобласціРасіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Нялідава.
Нялідаўскі раён быў утвораны 17 чэрвеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНКРСФСР у складзе Заходняй вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць. Але з 1944 па 1957 гады знаходзіўся ў складзе Велікалуцкай вобласці, а пасля яе ліквідацыі зноў вярнуўся ў склад Калінінскай вобласці. 21 красавіка 2018 года раён атрымаў статус гарадской акругі.