Балагоўскі раён (руск.: Бологовский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Цвярской вобласціРасіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Балагое.
Геаграфія
Балагоўскі раён мяжуе з Удомельскім, Вышневалоцкім і Фіраўскім раёнамі, а таксама з Наўгародскай вобласцю. Плошча раёна складае 2398,64 км².
Гісторыя
Балагоўскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНКРСФСР у складзе Ленінградскай вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.