Андрэа́пальскі раён (руск.: Андреапольский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Андрэапаль.
Геаграфія
Андрэапальскі раён мяжуе з Пенаўскім, Селіжараўскім, Нялідаўскім, Заходнядзвінскім і Таропецкім раёнамі, а таксама з Наўгародскай вобласцю на поўначы. Плошча раёна складае 3051 км².
Гісторыя
Андрэапальскі раён быў утвораны ў 1927 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Ленінградскай вобласці. З 1929 па 1935 гады раён уваходзіў у склад Заходняй вобласці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць. У 2017 годзе раён быў пераўтвораны ў муніцыпальную акругу.
Зноскі
Спасылкі