Са́ндаўскі раён (руск.: Сандовский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Сандава.
Геаграфія
Сандаўскі раён мяжуе з Весьягонскім, Малакоўскім, Максаціхінскім і Лясным раёнамі, а таксама з Наўгародскай і Валагодскай абласцямі. Плошча раёна складае 1602,84 км².
Гісторыя
Сандаўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.
Зноскі
Спасылкі