Але́нінскі раён (руск.: Оленинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Аленіна.
Геаграфія
Аленінскі раён мяжуе з Ржэўскім, Селіжараўскім, Нялідаўскім і Бельскім раёнамі, а таксама з Смаленскай вобласцю. Плошча раёна складае 2675,02 км².
Гісторыя
Аленінскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Заходняй вобласці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць. 29 снежня 2019 года раён быў рэарганізаваны ў гарадскую акругу.
Зноскі
Спасылкі