Паводле новых даследаванняў, да Мінскага ўзвышша трэба адносіць і Валожынскае ўзвышша, якое па традыцыі разглядаюць як усходняе крыло Ашмянскага ўзвышша.
Геалогія
Мінскае ўзвышша складзена з уласна ледавіковых (марэна) і водна-ледачіковых (пяскі і жвір) адкладаў, якія намножыліся за час не менш як трох зледзяненняў. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы ўзвышша месцамі ўкрыты лёсападобнымі пародамі, што намножыліся ў час апошняга паазерскага зледзянення, калі ледавік падступаў да Мінскага ўзвышша.
На ўзвышшы выяўлены радовішчы пяску, жвіру, керамічнай сыравіны, падземных, у тым ліку мінеральных вод.
Найбольшая разаранасць (каля 50 %) назіраецца на поўдні ўзвышша. Лясістасць на поўначы складае да 40-50 % (хваёвыя бары), на поўдні паніжаецца да 10-20 %. Балоты нешматлікія, пераважна асушаныя. Пашыраны яры.