Воўкавіцкае (Воўчкавіцкае[1][2]) — вадасховішча ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Пціч, каля вёскі Воўкавічы аўтамабільнай дарогі Р1.
Створана ў 1968 годзе плацінай на рацэ Пціч. Плошча паверхні 0,85[1] км². Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 0,5 км, даўжыня берагавой лініі 4 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вадасховішча 2,8 млн м³, карысны аб’ём 1,9 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 26,7 млн м³. Даўжыня плаціны 0,15 км, найбольшая вышыня 9,38 м. Прапускная здольнасць вадаскіду 87,4 м³/с.
Катлавінай вадасховішча з’яўляецца частка даліны ракі Пціч. Левы бераг стромкі, вышынёй да 15 м, забалочаны ў вярхоўі. Правы бераг больш спадзісты, вышынёй 10—12 м. Вадасховішча зарастае ў паўночнай частцы.
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь і іншыя віды рыб.
Каля вадасховішча вёска Строчыца і пляцоўка Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі