Працягласць з поўначы на поўдзень 50 км, з захаду на ўсход 50—60 км. Плошча 2,3 тыс. км²[1]. Вышыня над узроўнем мора 155—175 м.
Паверхня нізіны палогая, месцамі плоская, падзеленая далінамі рэк, латочынамі сцёку і катлавінамі. Адносныя вышыні да 3 м. Раўніннасць рэльефу парушаюць азёрныя катлавіны, марэнныя ўзгоркі, камы, озы, выдмы.
Пад лесам да 40 % тэрыторыі. На поўначы і паўднёвым усходзе пераважаюць буйныя масівы драбналіставых лясоў (барадаўчатабярозавых, шэраалешнікавых і асінавых). Хваёвыя лясы захаваліся ўздоўж Лучосы і Чарніцы, яловыя сустракаюцца невялікімі масівамі. На паўночным захадзе і ў цэнтры нізіны распаўсюджаныя пазаабалонавыя мурожныя лугі.
Лучо́ская нізі́на // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 439. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9