У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Казённае.
Казённае — возера ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вярхіта.
Плошча паверхні 1,18 км² Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,37 км. Вадазбор (151 км²) пераважна нізінны, значна забалочаны. Катлавіна падоўжанай формы, выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Схілы катлавіны вышынёй 5-8 м, стромкія, параслі лесам і хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.
Праз возера цячэ рака Вярхіта, упадае рака Лютыня.
Літаратура
- Казённае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1983. — Т. 2. — С. 429.
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 33. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
Спасылкі