Са дня абвяшчэння каралём свайго бацькі (22 лістапада1975 года) інфант Феліпэ стаў наследнікам прастола, а 1 лістапада1975 года атрымаў тытулы Прынца Астурыйскага, Прынца Жэронскага і Прынца Віанскага. 30 студзеня1986 года, ў дзень свайго 18-годдзя. Феліпэ прынёс прысягу на вернасць Канстытуцыі і каралю ў іспанскім парламенце, цалкам прыняўшы на сабе ролю спадкаемцы іспанскай кароны.
2 чэрвеня 2014 года прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой абвясціў, што «Яго вялікасць кароль Хуан Карлас адмовіцца ад прастола на карысць свайго сына, прынца Феліпэ»[6], адзначыўшы, што «у адпаведнасці з канстытуцыяй Іспаніі, трэба прыняць спецыяльны закон, які дазволіць узысці на трон наследнаму прынцу Феліпэ» і «іспанскі парламент у хуткім часе адобрыць дадзены закон і абвесціць прынца Феліпэ каралём Іспаніі»[7].
На 19 чэрвеня прызначана цырымонія ўступлення на прастол у якасці новага караля Іспаніі пад імем Філіпа VI[8]
Адукацыя
Інфант Феліпэ скончыў сярэднюю школу «Санта Марыя дэ лос Росалес» (Santa Maria de los Rosales) у Мадрыдзе ў 1984 годзе.
Потым ён правёў год у Канадзе ў школе Lakefield college school
З кастрычніка 1985 года па чэрвень 1988 вучыўся ў Ваеннай акадэміі ў Сарагосе, у школе ВМС у Марыне і ў Акадэміі ВПС у Сан-Хаўеры.
Быў членам алімпійскай зборнай Іспаніі па паруснаму спорту на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне. прыймаў удзел у цырымоніі адкрыцця ў якасці сцяганосца іспанскай зборнай. Падчас спаборніцтва трохместных лодак заняў шостае месца, быў узнагароджаны алімпійскім дыпломам. Яго бацька, маці і малодшая сястра інфанта Крысціна таксама ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у парусным спорце, але пры гэтым Феліпэ дасягнуў найвышэйшага ў сям’і выніка: Хуан Карлас заняў 15-е месца ў 1972 годзе ў Мюнхене а інфанта Крысціна была 20-ай у 1988 годзе ў Сеуле. У 1960 годзе каралева Сафія ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у якасці дадатковага ўдзельніка каманды грэчаскіх майстроў паруснага спорта.
Ваенная служба
Мае воінскія званні: падпалкоўнік (сухапутныя войскі і Авяцыі, капітан 2-га ранга (ВМФ). Мае кваліфікацыю пілота верталёта арміі авіяцыі і флоту. Уваходзіць у склад 402-а эскадрона Ванна-паветраных сіл Іспаніі.