Лу́іс I (ісп.: Luis I; 25 жніўня 1707, Мадрыд — 31 жніўня 1724, Мадрыд) — кароль Іспаніі з 15 студзеня па 31 жніўня 1724 года, старэйшы сын Філіпа V ад першага шлюбу. Першы Бурбон, які нарадзіўся ў Іспаніі.
20 студзеня 1722 года ва ўзросце 14 гадоў ажаніўся з дачкой Філіпа II Арлеанскага, Луізай Елізаветай; шлюб апынуўся бяздзетным.
Праз два гады Філіп V, які пакутаваў ад «меланхоліі», адрокся ад прастола на карысць Луіса, які, аднак, не паспеў прыступіць да кіравання краінай, сканаўшы ўсяго праз 7 месяцаў ад воспы, праз тыдзень пасля сямнаццатага дня нараджэння.
Пасля смерці сына Філіп вярнуўся на прастол.