У 1969 годзе абвешчаны пераемнікам кіраўніка іспанскай дзяржавы. Каранаваны 22 лістапада1975 года. На рэферэндуме 1978 года Іспанія абвешчана парламенцкай манархіяй.
Адыграў важную ролю ў пераходны перыяд ад франкісцкай дыктатуры да дэмакратычнага ладу (вызвалены палітычных зняволеныя, легалізаваны ўсё палітычныя партыі і прафсаюзы, распушчаны франкісцкі Нацыянальны рух). З’яўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны, ажыццяўляе прадстаўнічыя функцыі. Паводле канстытуцыі Іспаніі (1978) мае шырокія паўнамоцтвы (склікае і распускае парламент, прызначае з ведама парламента кіраўніка урада).
10 сакавіка 2007 г. падчас прамовы прэм’ер-міністра Іспаніі Хасэ Луіса Сапатэры на Ібера-Амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Сант’яга, Чылі, адбыўся інцыдэнт: Хуан Карлас I прапанаваў Прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавесу «заткнуцца». Вельмі хутка фраза стала інтэрнэт-мемам.
2 чэрвеня 2014 года было абвешчана, што неўзабаве кароль зрачэцца стальца на карысць свайго сына Філіпа[6].
Сям’я
У шлюбе з прынцэсай Сафіяй Грэчаскай (нарадзілася 2 лістапада 1938) маюць дзяцей: