Ордэн Падвойнага белага крыжа (славацк.: Rad Bieleho dvojkríža) — ордэн Славакіі.
Ордэн заснаваны Законам ад 2 лютага 1994 года № 37/1994.
Падставы для ўзнагароджання
Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне іншых дзяржаў за выбітныя заслугі па ўсебаковым развіцці адносін паміж дзяржавамі, пашырэнні правоў і магчымасцяў Славацкай Рэспублікі ў міжнародных адносінах і заслугі ў распаўсюджванні добрага імя Славакіі за мяжой.
Класы ордэна
Ордэн мае грамадзянскую і ваенную катэгорыі, якія падзяляюцца на тры класа. Вышэйшы — 1 клас.
- Ордэн Падвойнага белага крыжа 1 класа.
Знак ордэна носіцца на ордэнскай плечавай стужцы. Зорка ордэна носіцца на грудзі.
- Ордэн Падвойнага белага крыжа 2 класа
Знак ордэна носіцца на шыйнай стужцы. Зорка носіцца на грудзі.
- Ордэн Падвойнага белага крыжа 3 класа
Знак ордэна носіцца на шыйнай стужцы.
Гл. таксама
Спасылкі