Кай-Ёран Александэр Стуб (фінск.: Cai-Göran Alexander Stubb; нар. 1 красавіка1968, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі палітык, член правацэнтрысцкай партыі Нацыянальная кааліцыя (з 14 чэрвеня 2014 па 11 чэрвеня 2016 года — старшыня партыі); з 29 мая 2015 года па 22 чэрвеня 2016 года — міністр фінансаў; у мінулым — прэм’ер-міністр Фінляндыі (2014—2015). Ва ўрадзе Катайнен (2011—2014) займаў пасаду міністра па справах ЕС і знешняга гандлю; да гэтага — міністр замежных спраў Фінляндыі (2008—2011); у 2008 годзе быў дзейным старшынёй АБСЕ. Са жніўня 2017 года — намеснік гендырэктара Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.
Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі ў другім туры, які адбыўся 11 лютага 2024 года.
Зноскі
↑Alexander Stubb // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.