Станіслаў Нарушэвіч (? — 27 мая 1650) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
У 1622 вучыўся ва ўніверсітэце Інгальштата (Германія). Служыў пры двары Жыгімонта III.
Староста лідскі ў 1629—1646, навадворскі з 1630. Вялікі пісар літоўскі з 1630, адначасова рэферэндар вялікі літоўскі ў 1642—1650. Пасол на соймы 1632 (удзельнічаў у элекцыі Уладзіслава IV), 1633, 1637, 1648, 1649. Быў даверанай асобай Сапегаў на каралеўскім двары.
Сям'я
Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч». Сын Крыштафа, падскарбія ВКЛ, і яго жонкі Альжбеты Шымковіч, брат Яна і Аляксандра Крыштафа.
Ажаніўся з Ганнай (каля 1615 — 1668), дачкой аршанскага старосты Аляксандра Сапегі.
Пакінуў дачок Канстанцыю, якая была замужам за Уладзіславам Карэнгам, і Яну Тэадору, якая выйшла спачатку за смаленскага кашталяна Яна Ісайкоўскага, а потым за польнага гетмана літоўскага Яна Агінскага.
Яна Тэадора атрымала значныя маёнткі (Круглае, Бешанковічы і іншыя) пасля сваёй маці (тая стала адной са спадкаемніц памерлага ў 1656 свайго родзіча Казіміра Льва Сапегі) і ўнесла іх у род Агінскіх.
Літаратура
Станіслаў Нарушэвіч (сын Крыштафа) — продкі |
---|
|
|
---|
|
Пісары вялікія і польныя пасля рэформы 1566 года |
---|
|
|