Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка (САДР; араб. الجمهورية العربية الصحراوية الديمقراطية; ісп.: República Árabe Saharaui Democrática (RASD)) — часткова прызнаная дзяржава, не кантралюе на сённяшні дзень большую частку тэрыторыі, на якую прэтэндуе, былая іспанская калонія ў Заходняй Сахары. На поўначы мяжуе з Марока, на паўночным усходзе — з Алжырам, на ўсходзе і поўдні — з Маўрытаніяй; з захаду абмываецца Атлантычным акіянам.
Да 1975 г. рэгіён быў іспанскай калоніяй. 6 лістапада1975 г. Кароль Марока Хасан II арганізаваў т. з. «Зялёны марш». Па яго закліку 350 тыс. бяззбройных мараканцаў, сярод якіх былі жанчыны і дзеці, увайшлі на тэрыторыю Заходняй Сахары, не сустракаючы супраціўлення, анексія адбылася. Паўднёвая частка (1/3) Заходняй Сахары адышла Маўрытаніі.
У 1979 пасля адмовы Маўрытаніі ад правоў на паўднёвую частку Заходняй Сахары, апошняя была цалкам акупавана Марока; гэта тэрыторыя, вялікую частку якой Марока цяпер кантралюе, разглядаецца як так званыя Паўднёвыя правінцыі.
27 лютага1976 года Фронт Палісарыё, як вядзе партызанскую вайну супраць мараканскіх войскаў пры падтрымцы Алжыра, абвясціў Заходнюю Сахару незалежнай дзяржавай пад назвай Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка (САДР).
Улады САДР кантралююць усходнюю частку Заходняй Сахары, названую Свабоднай зонай, якая распасціраецца вузкай паласой паміж збудаванай Марока сістэмай абарончых валаў, названай уладамі САДР «Сцяной ганьбы», і ўсходняй мяжой Заходняй Сахары.
Патрабуючы правядзенні рэферэндума пра лёс тэрыторыі, ААН адмаўляецца як пагадзіцца з акупацыйнай анексіяй Заходняй Сахары Марока, так і прызнаць самаабвешчаную САДР з прыняццем у свой склад.
Юрыдычны аспект
16 кастрычніка 1975 г. па просьбе Генеральнай Асамблеі ААН Міжнародны суд у Гаазе прыняў кансультатыўнае заключэнне, у якім адзначалася, што гэта тэрыторыя ў дакаланіяльныя часы не была «terra nullius» (нічыёй зямлёй), прызнавалася існаванне раней вызначаных сувязяў паміж плямёнам гэтай тэрыторыі як з каралём Марока, так і з плямёнамі Маўрытаніі. Аднак, па меркаванні Міжнароднага суда, гэтыя сувязі не могуць перашкаджаць ажыццяўленню насельніцтвам Заходняй Сахары свайго права на самавызначэнне.
Паводле міжнароднага права рэгіён меў і мае права на незалежнасць. У прыватнасці, сам факт анексіі Заходняй Сахары з’яўляецца парушэннем Дэкларацыі ААН № 1514 «Пра падаванне незалежнасці каланіяльным краінам і народам»[1], а менавіта:
адмовіўшы жыхарам Іспанскай Сахары ў правядзенні рэферэндуму, Марока і Маўрытанія парушылі артыкул 1 («усе народы маюць права на самавызначэнне; у сілу гэтага права яны свабодна ўстанаўліваюць свой палітычны статус»), артыкул 5 («ва ўсіх <…> тэрыторыях, якія яшчэ не дасягнулі незалежнасці, павінны быць неадкладна прыняты меры для перадачы ўсёй улады народам гэтых тэрыторый»)
падзяліўшы Заходнюю Сахару на 2 часці Марока і Маўрытанія парушылі артыкул 6 (усякая спроба, накіраваная на тое, каб часткова ці цалкам разбурыць нацыянальнае адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, несумяшчальная з мэтамі і прынцыпамі Статуту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый)
доўгатэрміновая затрымка пры падрыхтоўцы ў правядзенні рэферэндуму з боку сусветнай супольнасці парушае артыкул 2 («недастатковая палітычная, эканамічная і сацыяльная падрыхтаванасць ці недастатковая падрыхтаванасць у вобласці адукацыі ніколі не павінны выкарыстоўвацца як падстава для затрымкі дасягнення незалежнасці»)
усе дзяржавы свету, якія прызнаюць Заходнюю Сахару часткай Марока парушаюць артыкул 7 («усе дзяржавы павінны строга і добрасумленна выконваць палажэнні <…> гэтай Дэкларацыі»)